Рублеўскі Сяргей Васільевіч

Рублеўскі Сяргей Васільевіч

Сяргей Васільевіч Рублеўскі

Рублеўскі Сяргей Васільевіч

Празаік, эсэіст.

Нарадзіўся 24 снежня 1954 года ў вёсцы Бабча Лепельскага раёна ў сям’і калгаснікаў. Вучыўся ў Бароўскай сярэдняй школе, на фізіка-матэматычным факультэце Віцебскага педінстытута. Пасля вучобы працаваў настаўнікам у Капыльскім раёне. З 1978 года ў журналістыцы. Працаваў у Бешанковіцкай раённай газеце «Зара», у Талачынскай – «Сцяг Ільіча», у абласной – «Віцебскі рабочы». З 1990 года, з дня заснавання, да 2008 года – галоўны рэдактар абласной газеты «Народнае слова». З 2008 па 2013 год – начальнік аддзела па архівах і справаводству галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама. Цяпер на пенсіі.

Лаўрэат прэміі «Гліняны Вялес» (2012) за кнігу «Паспець надыхацца».


Бібліяграфія

«Апостраф» (2000)

«Азярод» (2003)

«Абмытыя валуны» (2005)

«Ў, тое, што мы скарацілі». (2008).

«Маўчанне на ўвесь Божы свет». (2011).

«Святло лускі». (2012).

«Паспець надыхацца». (2012).

«Мамін шэпт пад абразамі». (2016).