Шчэрба Людміла Віктараўна

Шчэрба Людміла Віктараўна

Шчэрба Людміла Віктараўна

Нарадзілася 29.05.1973 г. у г. Мінску.

Скончыла філфак БДУ, аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі. Працавала ў часопісе “Першацвет”, газеце “Сям’я”, зараз літаратурны рэдактар газеты “Камсамольская праўда” ў Беларусі, вядучы рэдактар літаратурны “Беларускага гістарычнага часопіса”.

Паэзія і проза публікаваліся ў газетах “Літаратура і мастацтва”, “Знамя юности”, “Чырвоная змена”, “Сям’я”, часопісах “Маладосць”, “Першацвет”, “Верасень” і інш., журналісцкія і даследчыя матэрыялы – у “Першацвеце”, “Сям’і”, “Камсамольскай праўдзе” ў Беларусі, на tut.by і інш., навуковыя артыкулы – у выпуску “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта”. У школьныя гады ўдзельнічала ў літаратурнай перадачы паэта Міколы Чарняўскага “Першыя сцяжынкі”, у студэнцкія – сябра літаб’яднання “Крыніцы” і “Першацвет” пісьменніка Алеся Масарэнкі. Госця перадач на “Беларусь 3” (“Суразмоўцы”, Н.Гальпяровіча), “БелСат” (“Мова нанова”, Г.Лабадзенкі), “Радыё Рацыя” (“Жыццё з літаратурай”, А.Аркуша) і інш., удзельніца імпрэз Паэтычнага тэатра “Арт.С” (А.Спрынчан) і інш.

У 2016 г. на платформе kniharnia.by электроннай кнігай выйшаў поўны варыянт рамана “Уладар рыбаў” (2003 г., час. “Маладосць”). У 2017 г. – раман “Урб@н.М. Адзін дзень не майго жыцця” (“Выдавецтва “Янушкевіч”, шорт-ліст літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес – 2017”). У 2020 г. у выдавецтве “Кнігазбор” – зборнік паэзіі “Я пакідаю сонца тут…”.

Аўтар новых жанравых форм – раман-фільмаслоў (“Уладар рыбаў”), нанараман-правакARTцыя (“Урб@н.М”, пабудаваны па прынцыпе лапікавай коўдры) – і тэрміна “лапікавая коўдра” (у дачыненні да мастацкага тэксту), які прыжыўся ў беларускай літаратуры і літаратуразнаўстве. Таксама аўтар і выканаўца песень.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс