Навіны
Праграма Трэцяга міжнароднага фэстывалю паэзіі "Парадак слоў" 31 ліпеня-3 жніўня ў Менску
25 ліпеня спаўняецца 24 гады з дня сьмерці выдатнага беларускага празаіка, чалавека шырокай і шчырай душы Уладзіміра Караткевіча.
Караткевіч –аўтар славутых раманаў «Каласы пад сярпом тваім» (1968), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», аповесцяў «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі» многіх кніг паэзіі, нарысаў, эсэ…
У выдавецтве “Мастацкая літаратура” ўбачыла свет новая кніга літаратура-крытычных артыкулаў доктара філалагічных навук, літаратурнага крытыка Алеся Бельскага “Галасы і вобразы”. Аўтар засяроджваецца не столькі на выкрыцці недахопаў пісьменнікаў, якіх даследуе, колькі імкнецца паглыбіцца ў сутнасць іх паэзіі. На старонках зборніка аналізуюцца, як творы класікаў беларускай літаратуры, так і шуканні зусім юных пісьменнікаў.
Делегацыя Саюза беларускіх пісьменнікаў возьме ўдзел у Сусветным кангрэсе пісьменнікаў, які пачнецца 28 чэрвеня ў сталіцы Швецыі. У складзе дэлегацыі – Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Уладзімір Някляеў і Алесь Ліпай. Сусветны кангрэс пісьменнікаў “Wooltic – 2008” пройдзе ў Стакгольме з 28 чэрвеня да 2 ліпеня. Як адзначыў старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч, гэта найбуйшейшы пісьменніцкі кангрэс, які праводзіцца пад патранажам ураду Каралеўства Швецыя. У ім будуць браць удзел каля тысячы пісьменнікаў розных кантынентаў: “Паколькі са Шведскім саюзам пісьменнікаў СБП ужо не адзін год мацуе творчыя кантакты, сувязі, дэлегацыя з Беларусі будзе адной з самых вялікіх – чатыры чалавекі. Для параўнання – з Украіны, Літвы запрошаныя па два дэлегаты, з Расійскай Федэрацыі прыедзе адзін чалавек.
Віцебскі паэт Давід Сімановіч прапанаваў правесці ў абласной бібліятэцы адмысловую імпрэзу да 84-х угодкаў з дня нараджэння Васіля Быкава – запачаткаваць традыцыю штогадовых “Быкаўскіх чытанняў”. Аднак гэтая ініцыятыва не знайшла падтрымкі ў чыноўнікаў. Давід Сімановіч не канкрэтызуе, хто канкрэтна выступае супраць ягонай ідэі, але кажа, што “ў горадзе знайшліся сілы, якія перашкодзілі рэалізацыі гэтых планаў”.
13 сакавіка 2008 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбылося адкрыццё выставы “Дзеля людзей усё жыццё стараюся…”. Выстава прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, літаратуразнаўцы, лібрэтыста Алеся Бачылы (1918–1983)
У Мінскім парку “Dremland” у суботу 21 чэрвеня адбудзецца вялікае летняе “Свята беларускай паэзіі”. Упершыню творчая імпрэза на свежым паветры збярэ адначасова больш за трыццаць вядомых і пачынаючых сталічных паэтаў і бардаў.
Сярод тых, хто выступіць перад аматарамі сучаснай літаратуры і бардаўскай песьні
Анатоль Вярцінскі, Сяргей Законнікаў, Міхась Скобла, Алесь Пашкевіч, Ірына Хадарэнка, Аксана Спрынчан, Яраш Малішэўскі, Сяржук Сыс, Сяржук Мінскевіч, Галіна Дубянецкая, Віка Трэнас, Зміцер Вішнёў, Валерыя Кустава, Павел Кузіч, Рагнед Малахоўскі, Ганна Федарук, Юрый Несцярэнка, Арцём Кавалеўскі і іншыя.
У літоўскіх Друскеніках завяршыўся міжнародны літаратурна-мастацкі пленэр. З 2 па 8 чэрвеня амаль тры дзясяткі польскіх, беларускіх, літоўскіх і ўкраінскіх паэтаў, фатографаў і перакладчыкаў, жылі і працавалі супольна ў цішыні ляснога курортнага горада.
Гэта другая творчая сустрэча, якую арганізавала і фінансавала Міністэрства замежных спраў Літвы. Непасрэдна ажыццяўленнем гэтага праекту займаецца фонд Саюза пісьменнікаў Літвы. Удзельнікі пленэра цягам тыдня займаліся творчасцю, дыскутавалі, спрачаліся, перакладалі вершы адзін аднаго на свае мовы і арганізоўвалі супольныя чытанні, знаёміліся з гістарычнай і культурнай спадчынай Літвы.
У выдавецтве “Кнігазбор” убачыла свет эсэ прафесара Івана Штэйнера “Свае руны мне не вышыць…”, прысвечанае творчасці таленавітага паэта Анатоля Сыса. Вядомы даследчык з Гомеля на фоне класічных традыцый падае творчы партрэт паэта-сучасніка, які пакінуў яркі след у гісторыі найноўшай беларускай літаратуры.
Канец вясны - пачатак лета ў Літве традыцыйна адзначаецца цэлым шэрагам культурных мерапрыемстваў на любы густ. Сёлета сярод такіх - першае ўручэнне кінематаграфічных прэмій, Пленер кавальства, свята "Вясна паэзіі", фестывалі класічнай музыкі.
3 чэрвеня пасля працяглай хваробы памёр вядомы беларускі пісьменнік Міхаіл Герчык. Сімвалічна, што ў гэты сам дзень пабачыў свет апошні ягоны раман.
31 траўня – юбілей самай вядомай у свеце пісьменніцы з Беларусі Святланы Алексіевіч. Яе кнігі не выдаюцца дзяржаўнымі выдавецтвамі Беларусі. Між тым дакументальная проза пісьменніцы перакладзеная больш чым на 20 моваў свету. Апошнія гады пісьменніца жыве і працуе ў Швецыі, але на свой юбілей абавязкова прыедзе ў Беларусь.
На штогадовым фестывалі фантастычнай літаратуры “Еўракон” “лепшым новым аўтарам” за раман “Ганітва” была нядаўна названая празаік з Гомеля Ніка Ракіціна. Аўтару быў перададзены дыплом і бронзавы медаль.
Уганараваны раман беларускай аўтаркі выйшаў у Рызе, а пісаўся, як прызналася Ніка Ракіціна карэспандэнту “Комсомольской правды” в Белоруссии”, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Глебу Лабадзенку, “на прыступках Гомельскага палаца Румянцавых і Паскевічаў”.
Класічная літаратура не мае перспектывы, лічыць загадчык кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Францыска Скарыны, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Штэйнер. Свае думкі прафесар агучыў 28 траўня ў Менску на міжнароднай канферэнцыі па праблемах сучаснай беларускай літаратуры.
Прамінулы месяц аказаўся надзвычай урадлівы на новыя тэатральныя прэм'еры ў суседняй Літве. Тры без перабольшання знакавыя спектаклі былі прадстаўленыя публіцы - два з іх на сцэне Віленскага гарадскога тэатра Оскараса Каршуноваса, адзін - у Панявежскім тэатры, але аўтарства віленскага рэжысёра.
Кароткі спіс літаратурнай прэміі "Большая книга" апублікаваны 28 траўня ў Маскве, паведамляе агенцтва Regnum. У шорт-ліст увайшлі 10 кніг, у тым ліку біяграфія Аляксандра Салжэніцына, напісаная Людмілай Сараскінай, раманы лаўрэатаў "Рускага Букера" і "Нацыянальнага бэстсэлера" - Аляксандра Ілічэўскага і Іллі Баяшова.
Сярод намінантаў 2008 года названыя:
27 траўня ў Пушкінскай бібліятэцы Мінску прайшла прэзентацыя першай кнігі эсэ ў вершах і ў прозе Марыі Мартысевіч “Цмокі лятуць на нераст”.
У Празе адбылася літаратурная вечарына Альгерда Бахарэвіча – празаік, які апошнімі гадамі жыве ў Нямеччыне, прэзентаваў у чэшскай сталіцы фрагменты свайго найноўшага раману.
У тэатры імя Янкі Купалы адбылася прэм’ера спектакля рэжысёра Мікалая Пінігіна паводле фарсу‑вадэвіля Вінцэнта Дуніна‑Марцінкевіча «Пінская шляхта».
35 кніг Уільяма Макгоннагала, якога назвалі "горшым паэтам ў гісторыі Вялікабрытаніі", прададзеныя ў траўні з аўкцыёну за 6,6 тысячы фунтаў стэрлінгаў з улікам прэміі прадаўцу, піша газета The Times.