№ 96

№ 96
Прозу ў новым, 96-м нумары часопіса "Дзеяслоў" прадстаўляюць Сяргей Дубавец, Алесь Бычкоўскі, Леанід Левановіч, Юры Несцярэнка, Міхась Зізюк.

Паэзія не адстае ад прозы ў сваёй размаітасці: Людміла Рублеўская, Мікола Гіль, Сяргей Чыгрын, Пятро Жаўняровіч, Анатоль Івашчанка паказваюць чытачам свае новыя тэксты. Дэбютуе на старонках часопіса Марыя Бадзей.

У перакладах -- Арцюр Рэмбо ў перастварэнні Андрэя Хадановіча і Габрыэля Пузыня, абеларушаная Ірынай Багдановіч.

Шырока прадстаўлены ў часопісе нон-фікшн: у рубрыках "Архівы", "Кантэкст", "Эсэ", "Повязь", "Згадкі", "Кнігапіс". Гэта ўспаміны, архіўныя і літаратуразнаўчыя даследаванні, крытыка.

Завяршаецца нумар традыцыйным аглядам кніжных навінак.