Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Рубінчык Уладзімір Паўлавіч

Рубінчык Уладзімір Паўлавіч

Рубінчык Уладзімір Паўлавіч

(Вольф Рубінчык) нарадзіўся 26.06.1977 г. у Мінску.

Біяграфія

Скончыў сярэднюю школу № 79 г. Мінска (1994), Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт па спецыяльнасці "Паліталогія" (1999), аспірантуру РІВШ БДУ (2002), курсы падвышэння кваліфікацыі вытворчасці "Мінская пошта" РУП "Белпошта" (2011), курсы Міжнароднага цэнтра ідыш пры Сусветным яўрэйскім кангрэсе (2014). Працаваў рэдактарам часопіса, выкладчыкам, сацыёлагам, паштальёнам. Займаўся публіцыстыкай, выдаваў газету "Анахну кан" (2002), часопіс "Шахматы-плюс" (2003-2004) і бюлетэнь "Мы яшчэ тут!" (2003-2009), актыўна супрацоўнічаў з часопісамі "АRCHE" і "Роднае слова". На час прыёму ў СБП асноўны занятак - пераклады (у 2011-2015 гг. пераклаў больш за 10 кніг з англійскай і французскай на рускую і беларускую). З мовы ідыш на беларускую пераклаў асобныя творы Л. Найдуса, М. Фельзенбаўма, І. Харыка, Шолам-Алейхема ды інш.

Бібліяграфія

"На шахматныя тэмы" (Мінск, 2007).
"Жывуць вольныя шахматы" (Менск, 2010).
"На яўрэйскія тэмы" (Мінск, 2011).
"На ізраільскія тэмы" (Мінск, 2011).
"З гісторыі Беларусі шахматнай" (Мінск, 2012).
"Нарысы шахматнай мінуўшчыны і будучыні" (Мінск, 2014).
"Вартавы шахматнага лабірынта" (укладальнік; Мінск, 2015).

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна

Перакладчыца. Нарадзілася 13 лютага 1987 г. у г. Мар’іна Горка. З 1993 па 2001 г. вучылася ў СШ №110 г. Мінска, у 2004 г. скончыла Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Я. Коласа.

Чытаць далей...
Новікава Марыя Сяргееўна
Новікава Марыя Сяргееўна

Нарадзілася 15 ліпеня 1979 г. у г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Конан Міхаіл Сяменавіч
Конан Міхаіл Сяменавіч

Нарадзіўся 27 жніўня 1941 года ў в. Крыпулі Докшыцкага р-на Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Кулікоў Ігар Мікалаевіч
Кулікоў Ігар Мікалаевіч

Нарадзіўся 22 студзеня 1988 года ў Мінску.

Чытаць далей...