Адкрыццё фестывалю “Лятучы Стол Караткевіча”

Грамадска-культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і кнігарня “логвінаЎ” запрашаюць на  зусім не афіцыйнае, але, тым не менш,  дужа ўрачыстае адкрыццё фестывалю “Лятучы Стол Караткевіча”. Пра свайго Караткевіча раскажуць:

Адам Глобус

Уладзімір Арлоў

Кася Камоцкая

Анатоль Івашчанка

Антон Рудак

Чакаюцца нечаканыя госці. 6 лістапада. Кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19. Уваход -- вольны.

Трохі пра фестываль. Кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці, 37а) падарылі легендарны пісьмовы стол, за якім Уладзімір Караткевіч напісаў “Каласы пад сярпом тваім” і”Чорны замак Альшанскі”. І гэта – выдатная нагода для літаратурнага фестывалю! Цэлы лістапад раз на тыдзень у кнігарні “логвінаЎ” і галерэі Ў будуць адбывацца літаратурныя, музычныя і мастацкія імпрэзы, прысвечаныя Уладзіміру Караткевічу, з удзелам паэтаў, спевакоў і мастакоў. На кожнай імпрэзе фестывалю самых актыўных чакаюць “лятучыя” прэзенты ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.