Статут

Грамадскага аб'яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

Зацверджана X З'ездам 26 красавіка 1990 г.

Зарэгістраваны Міністэрствам юстьщыі Рэспублікі Беларусь 28 кастрычніка 1991 г. Пасведчанне аб рэгістрацыі №170

Дапаўненні і змяненні у Статуце зацверджаны XI З'ездам 28 красавіка 1994 г.

Перарэгістравана Міністэрствам юстыцыi Рэспублікі Беларусь 13 лютага 1995 г. Пасведчанне аб рэгістрацыі №0048

Статут у новай рэдакцыі зацверджаны Радай 16 чэрвеня 1999 г.

Перарэгістравана Міністэрствам юстыцыi Рэспублікі Беларусь 29 верасня 1999 г.

Пасведчанне аб рэгістрацыі №00648

Статут у новай рэдакцыі зацверджаны Радай 15 жніўня 2006 г.

  1. АГУЛЬНЬІЯ ПАЛАЖЭННІ
    1. Грамадскае аб’яднанне “Саюз беларускіх пісьменнікаў” (у далейшым па тэксце Статута - ГА “СБП”) - творчая, прафесійная, добраахвотная грамадская арганізацыя беларускіх пісьменнікаў. ГА “СБП” актыўна ўдзельнічае ў грамадскім і культурным жыцці Рэспублікі Беларусь, спрыяе развіццю і прапагандзе беларускай літаратуры і мовы.
    2. ГА “СБП” дзейнічае ў адпаведнасці з дзеючай Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб’яднаннях”, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і на падставе гэтага Статута. ГА “СБП” мае статус рэспубліканскага грамадскага аб’яднання, якое дзейнічае на тэрыторыі Рзспублікі Беларусь.
    3. ГА “СБП” супрацоўнічае з творчымі арганізацыямі пісьменнікаў іншых краін. Змест супрацоўніцтва, правы і абавязкі бакоў вызначаюцца канкрэтнымі дагаворамі і пагадненнямі, якія не супярэчаць заканадаўству Рзспублікі Беларусь, у тьм ліку міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь.
    4. Дзейнасць ГА “СБП” будуецца на прынцыпах законнасці, добраахвотнасці, самастойнасці, галоснасці і раўнапраўя яго членаў, незалежна ад нацыянальнай і расавай прыналежнасці, веравызнання, знаходжання на адміністрацыйных пасадах або ў выбарчых органах, у партыях ці іншых грамадскіх аб’яднаннях.
    5. ГА “СБП” прызнае свабоду творчасці несумяшчальнай з любой формай цэнзуры, за выключэннем абмежаванняў, прадугледжаных заканадаўствам.
    6. ГА “СБП” валодае ўсімі правамі і абавязкамі юрыдычнай асобы, у тым ліку мае рахункі ў банку, пячатку, штампы, бланкі, можа мець сімволіку, зарэгістраваную ва ўстаноўленым парадку.
    7. ГА “СБП” можа ўступаць у міжнародныя грамадскія аб’яднанні, створаныя на тэрыторыі замежных дзяржаў, падтрымліваць прамыя міжнародныя кантакты і сувязі, заключаць адпаведныя пагадненні ў адпаведнасці з мэтамі і задачамі, якія не пярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь, у тым ліку міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь.
    8. Поўная назва ГА “СБП” на беларускай і рускай мовах:
      • - Грамадскае аб’яднанне “Саюз беларускіх пісьменнікаў”;
      • - Общественное объединение “Союз белорусских писателей”. Скарочаная назва ГА “СБП” на беларускай і рускай мовах:
      • - ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”;
      • - 00 “Союз белорусских писателей”.
    9. Справаводства ГА “СБП” вядзецца на беларускай мове, у адпаведнасці з заканадаўствам. Дакументы, якія прадугледжаны заканадаўствам, здаюцца ў архіўныя ўстановы Рзспублікі Беларусь па месцу знаходжання юрыдычнага адраса ГА “СБП”.
    10. Юрыдычны адрас ГА “СБП” - Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Чорнага, д. 31, пам. 21Н, п. 2
  2. МЭТЫ, ЗАДАЧЫ, ПРАДМЕТ I МЕТАДЫ ДЗЕЙНАСЦІ ГА “СБП”
    1. ГА “СБП” створана з мэтамі абароны творчых правоў, прафесійных і сацыяльных інтарэсаў пісьменніка, яго годнасці, забеспячэння яму ўмоў для практычнай рэалізацыі свабоды слова і друку, аховы яго творчай спадчыны.
    2. Для ажыццяўлення ўказаных мэтаў, захоўваючы ўстаноўлены заканадаўствам парадак, ГА “СБП” вырашае наступныя задачы:
      • - распрацоўвае і рэалізуе праекты і праграмы, накіраваныя на дасягненне статутных мэтаў;
      • - самастойна і ў супрацоўніцтве з іншымі ўрадавымі і няўрадавымі арганізацыямі стварае магчымасці для аказання матэрыяльнай, маральнай і сацыяльнай дапамогі пісьменнікам;
      • - спрыяе дзейнасці творчых аб’яднанняў і асацыяцый пісьменнікаў;
      • - праяўляе клопат аб літаратурнай спадчыне, садзейнічае яе аднаўленню і захаванню;
      • - садзейнічае перакладу твораў беларускай літаратурьі на іншыя мовы і перакладу літаратуры народаў свету на беларускую мову;
      • - супрацоўнічае з беларускімі пісьменнікамі, выдаўцамі, якія жывуць за межамі Беларусі.
    3. Прадметам дзейнасці ГА “СБП” з’яўляюцца адносіны, якія ўзнікаюць у працэсе вырашэння правоў і інтарэсаў пісьменніка, аховы нацыянальнай літаратурнай спадчыны.
    4. Для паспяховага вырашэння пастаўленых задач ГА “СБП” выкарыстоўвае наступныя метады:
      • выпускае часопісы, газеты і іншыя перыядычныя і неперыядычныя выданні, ажыццяўляе літаратурна-прапагандысцкую, культурна-асветніцкую дзейнасць;
      • рэкамендуе сваіх прадстаўнікоў у рэдкалегіі газет і часопісаў, рэдакцыйныя саветы выдавецтваў; фарміруе рэдкалегіі перыядычных выданняў ГА “СБП”;
      • дае рэкамендацыі выдавецтвам Рэспублікі Беларусь па выпуску твораў мастацкай літаратуры;
      • аб’яўляе і праводзіць конкурсы, устанаўлівае і прысуджае свае прэміі, вылучае кандыдатаў на дзяржаўныя ўзнагароды і ганаровыя званні;
      • арганізуе і праводзіць канферэнцыі, літаратурныя вечары, адзначае юбілейныя даты і г.д.
  3. ЧЛЕНЫ ГА “СБП”, IX УЛІК, ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ
    1. Членамі ГА “СБП” могуць быць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі паўналецця і творы якіх маюць самастойнае літаратурнае значэнне, выдадзены асобнымі кнігамі або пастаўлены на сцэне. Членамі ГА “СБП” могуць быць таксама і паўналетнія грамадзяне іншых краін, асобы без грамадзянства, якія пішуць мастацкія творы на беларускай і рускай мовах.
    2. Прыём у ГА “СБП” ажыццяўляе індывідуальна Рада ГА “СБП” тайным галасаваннем пры наяўнасці заявы, рэкамендацый трох членаў ГА “СБП” або Схода абласнога аддзялення ГА “СБП” пасля паспяховага праходжання адпаведнай творчай секцыі Г А “СБП” і Прыёмнай камісіі. Прынятым лічьщца той, хто набраў не менш як 2/3 галасоў ад прысутных членаў Рады ГА “СБП” пры наяўнасці кворуму.
    3. Член ГА “СБП” мае права:
      • - выбіраць і быць абраным у выбарныя органы ГА “СБП”;
      • - рэкамендаваць кандыдатаў для паступлення ў члены ГА “СБП”;
      • - прымаць удзел у З’ездах ГА “СБП” з правам рашаючага голасу;
      • - уносіць прапановы, выказваць і адстойваць сваю думку па ўсіх пытаннях, звязаных з дзейнасцю ГА “СБП”;
      • - атрымліваць усе звесткі аб дзейнасці ГА “СБП”, яго выбарных органаў;
      • - атрымліваць матэрыяльную, іншую дапамогу згодна з заканадаўствам, а таксама маральную падтрымку;
      • - асабіста прысутнічаць пры абмеркаванні яго грамадскай дзейнасці ці паводзін;
      • - наладжваць прамыя сувязі з выдавецтвамі Рэспублікі Беларусь і выдаўцамі іншых краін;
      • - выйсці са складу ГА “СБП” па ўласным жаданні (датай выхада лічьщца дата падачы Радзе ГА “СБП” заявы аб выхадзе з ліку членаў ГА “СБП”).
    4. Улік членаў ГА “СБП”:
      • - асабовы склад членаў ГА “СБП” зацвярджаецца Радай ГА “СБП” кожны квартал згодна з інфармацыяй, якая паступае ад кіраўніцтва ГА “СБП”, але не пазней ЗО чысла месяца, якім заканчваецца бягучы квартал;
      • - улік членаў ГА “СБП” вядзецца па асабовых картках членаў ГА “СБП”, узор якіх зацверджаны Радай.
    5. Члены ГА “СБП” абавязаны:
      • - выконваць патрабаванні Статута ГА “СБП”, рашэнні З’езда, Сходаў аддзяленняў, выбарных органаў усіх узроўняў;
      • - прымаць удзел у дзейнасці ГА “СБП”;
      • - плаціць штогадовыя членскія ўзносы (памер, парадак унясення ўступнага і штогадовага членскага ўзносаў вызначаецца Радай ГА “СБП”).
    6. Членства ў ГА “СБП” спыняецца ў выпадках:
      • - выхаду з ГА “СБП” па ўласным жаданні;
      • - выключэння з ГА “СБП” за грубае парушэнне Статута;
      • - шматгадовую творчую бяздзейнасць (апрача выпадкау страты працаздольнасці з-за хваробы ці старасці).

      Пытанне аб выключэнні члена ГА “СБП” вырашае Рада ГА “СБП” простай большасцю галасоў членаў Рады пры наяўнасці кворуму. Выключаныя з ГА “СБП” або тыя, хто выйшлі з ГА “СБП” па ўласным жаданні, не маюць права патрабаваць кампенсацыі заплачаных імі ўступных і членскіх узносаў.

      Рашэнне аб выключэнні можа быць абскарджана заявай у адрас З’езда ГА “СБП”. Гэта заява падаецца Радзе ГА “СБП” на працягу месяца пасля прыняцця рашэння аб выключэнні з ліку членаў ГА “СБП”. Рада ГА “СБП” перадае дадзеную заяву для разгляда будучаму З’езду ГА “СБП”. Рашэнне З’езда з’яўляецца канчатковым.

      Такім жа чынам могуць быць абскарджаны любыя іншьія рашэнні Рады і Рэвізійнай камісіі ГА “СБП”.

    7. Члены ГА “СБП” не нясуць адказнасці па абавязках Г А “СБП”, як і ГА “СБП” не нясе адказнасці па абавязках яго членаў.
  4. СТРУКТУРА ГА “СБП”
    1. ГА “СБП” можа мець абласныя аддзяленні, якія ўтвараюцца пры наяўнасці на тэрыторыі канкрэтнай вобласці Рэспублікі Беларусь не менш дзесяці членаў ГА “СБП”. Рашэнне аб стварэнні аддзялення прымае Рада ГА “СБП”. Аддзяленні ГА “СБП” у сваей дзейнасці кіруюцца дадзеным Статутам.

      Вышэйшым органам аддзялення з’яўляецца Сход членаў ГА “СБП”, якія стаяць на ўліку ў дадзеным аддзяленні. Сход склікаецца старшынёй аддзялення па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў пяць гадоў. Нечарговы Сход павінен быць скліканы старшынёй аддзялення, калі гэтага запатрабавалі больш за палову членаў ГА “СБП”, што стаяць на ўліку ў дадзеным аддзяленні, ці Рэвізійная камісія ГА “СБП”. Сход правамоцны пры наяўнасці на ім больш паловы членаў ГА “СБП”, што стаяць на ўліку ў дадзеным аддзяленні. Рашэнні на Сходзе прымаюцца простай большасцю галасоў прысутных членаў ГА “СБП”, якія стаяць на ліку ў дадзеным аддзяленні.

        Сход:
      • - заслухоўвае справаздачу старшьші аддзялення;
      • - абірае старшыню аддзялення на будучы перыяд;
      • - рэкамендуе у склад ГА “СБП” новых членау;
      • - прымае рашэнні аб накірунках статутнай дзейнасці на будучы перыяд.

      Сход аддзялення можа прыняць да свайго разгляду любое іншае пытанне статутнай дзейнасці аддзялення.

      У перыяд паміж Сходамі аддзялення бягучай работай аддзялення кіруе старшыня аддзялення, які выбіраецца тзрмінам на пяць гадоў. Ён арганізуе працу па выкананні на ўзроўні аддзялення рашэнняў З’езда, а таксама рашэнняў Схода аддзялення.

      Рашэнне аб абранні Сходам аддзялення старшьші аддзялення зацвярджаецца Радай ГА “СБП”.

      Рашэнні старшьші аддзялення, Схода аддзялення могуць быць абскарджаны на працягу месяца пасля іх прыняцця Радзе ГА “СБП”. Скарга павінна быць разгледжана на бліжзйшым пасяджзнні Рады. Пры нязгодзе з рашэннем Рады па скарзе гэтае рашэнне Рады ГА “СБП” можа быць абскарджана на працягу месяца пасля прыняцця Радай рашэння З’езду ў парадку, які выкладзены у п.3.6 дадзенага Статута.

    2. Вышэйшы орган ГА “СБП” - З’езд. Ён склікаецца не радзей, чым адзін раз у пяць гадоў. З’езд лічьщца правамоцным, калі ў яго працы ўдзельнічае больш, як палова членаў ГА “СБП”. З’езд прымае рашэнні простай большасцю галасоў ад прысутных членаў ГА “СБП”. Форму галасавання ўстанаўлівае З’езд, акрамя выпадкаў, пра якія сказана ў дадзеным Статуце асобна.
    3. З’езд ГА “СБП”:
      • - прымае Статут ГА “СБП”, уносіць у яго змяненні і дапаўненні;
      • - вызначае асноўныя кірункі дзейнасці ГА “СБП” на будучы перыяд;
      • - вьібірае тайным галасаваннем на альтэрнатыўнай аснове Старшыню Рады ГА “СБП” тэрмінам на 5 гадоў (адзін і той жа чалавек не можа быць абраны на пасаду Старшні Рады ГА “СБП” больш, чым на два тэрміны);
      • - вызначае колькасны склад і выбірае тайным галасаваннем Раду ГА “СБП”, Рэвізійную камісію тзрмінам на 5 гадоў;
      • - зацвярджае справаздачу Рады ГА “СБП”, Рэвізійнай камісіі, дае ацэнку іх работы;
      • - у неабходных выпадках зацвярджае рашэнні Рады.

      З’езд можа прыняць да свайго разгляду любое іншае пытанне статутнай дзейнасці ГА “СБП”.

    4. У перыяд паміж З’ездамі кіраўніцтва дзейнасцю ГА “СБП” ажыццяўляецца Радай ГА “СБП”.

      Пасяджзнні Рады склікаюцца Старшынёй Рады па яго ініцыятыве па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў квартал. Пасяджэнні правамоцныя пры ўмове прысутнасці на іх больш паловы членаў Рады. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў членаў Рады, якія прысутнічаюць на пасяджзнні Рады.

      Старшыня Рады абавязаны склікаць пасяджэнне Рады, калі гэтага запатрабавалі больш паловы членаў Рады ці Рэвізійная камісія ГА “СБП”.

    5. Рада ГА “СБП”:
      • - вызначае дату, парадак дня З’езда, месца яго правядзення, склікае З’езд ГА “СБП”;
      • - рыхтуе справаздачу перад З’ездам;
      • - уносіць змяненні і дапаўненні ў Статут у сувязі са змяненнем юрыдычнага адраса або з-за зменаў у заканадаўстве;
      • - вызначае колькасны склад і выбірае на альтэрнатыўнай аснове тайным галасаваннем намеснікаў старшьні Рады ГА “СБП” з ліку членаў Рады;
      • - зацвярджае кіраўнікоў абласных аддзяленняў ГА “СБП”;
      • - прымае рашэнні аб заснаванні згодна з заканадаўствам іншых юрыдычных асоб, зацвярджае іх статуты і кіраўнікоў;
      • - зацвярджае склад камісій і секцый па напрамках статутнай дзейнасці ГА “СБП” (у тым ліку старшыню Прыёмнай камісіі), а таксама палажэнні аб іх дзейнасці, якія павінны адпавядаць дадзенаму Статуту;
      • - вылучае кандыдатаў на атрыманне дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь у галіне літаратурьі, устанаўлівае і прысуджае літаратурныя прэміі ГА “СБП”;
      • - ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва абласнымі аддзяленнямі ГА “СБП”;
      • - вызначае характар супрацоўніцтва ГА “СБП” з іншымі творчымі арганізацыямі;
      • - прымае рашэнні аб уступленні ГА “СБП” у розныя творчыя асацыяцыі, у міжнародныя грамадскія аб’яднанні, створаныя на тэрыторыі замежных дзяржаў;
      • - зацвярджае ўзор пячаткі, штампа, сімволікі ГА “СБП”, узор членскага білета;
      • - зацвярджае штатны расклад і памеры пасадных акладаў штатных работнікаў;
      • - распараджаецца маёмасцю ГА “СБП” .

      Рада можа разглядаць іншыя пытанні, якія не ўваходзяць згодна з дадзеным Статутам у кампетэнцыю іншых калегіяльных органаў ГА “СБП”.

    6. Старшыня Рады ГА “СБП” карыстаецца правамі і абавязкамі кіраўніка юрыдычнай асобы, у тым ліку:
      • - без даверанасці прадстаўляе ГА “СБП” у адносінах з іншымі юрыдычнымі асобамі, з фізічнымі асобамі, у органах дзяржаўнай улады і кіравання;
      • - выдае даверанасці;
      • - распараджаецца маёмасцю ГА “СБП” у межах сум, вызначаных для яго Радай;
      • - склікае пасяджэнні Рады, старшынствуе на іх;
      • - робіць на З’ездзе справаздачу ад імя Рады;
      • - адкрывае разліковы і іншыя рахункі ў банкаўскіх установах. Старшыня Рады выконвае таксама іншыя функцыі, якія не аднесены дадзеным Статутам да кампетэнцыі калегіяльных органаў ГА “СБП” і старшыні Рэвізійнай камісіі.
    7. Пры адсутнасці Старшыні Рады ГА “СБП” адзін з яго намеснікаў выконвае яго абавязкі па даручэнні Старшыні Рады.
    8. Старшыня Рады ГА “СБП” нясе адказнасць за свае выказванні і дзеянні, зробленыя ім як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі.
    9. Падрабязныя справаздачы аб рабоце З’ездаў, пасяджэнняў Рады публікуюцца ў друку ГА “СБП”. Выдаюцца стэнаграфічныя справаздачы з’ездаў ГА “СБП”.
    10. Рэвізійная камісія ГА “СБП”:
      • - сочыць за выкананнем Статута ГА “СБП” Радай ГА “СБП” і пасаднымі асобамі ГА “СБП”, аргструктурамі ГА “СБП”;
      • - правярае фінансава-гаспадарчую дзейнасць ГА “СБП”, аргструктур ГА “СБП”, а таксама створаных ГА “СБП” іншых юрыдычных асоб, пра вынікі праверак паведамляе Радзе ГА “СБП” для прыняцця ею мер рэагавання;
      • - робіць справаздачу 3’езду ГА “СБП”;
      • - выбірае свайго старшьню і намесніка старшьні. Пасяджзнні Рэвізійнай камісіі праводзяцца па меры неабходнасці, але не радзей 2-х разоў у год. Пасяджэнне правамоцнае, калі на ім прысутнічае больш за палову членаў Рэвізійнай камісіі. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў членаў Рэвізійнай камісіі, якія прысутнічаюць на пасяджэнні.

      Старшыня Рзвізійнай камісіі і яго намеснік удзельнічаюць у пасяджэннях Рады ГА “СБП” з правам дарадчага голасу.

    11. Прыёмная камісія ёсць орган ГА “СБП”, які папярэдне разглядае і рыхтуе кандыдатаў для прыёму ў члены ГА “СБП”. Яе рашэнні носяць рэкамендацыйны характар. Пасяджэнні Прыёмнай камісіі праходзяць па меры патрэбы пры паступленні заяў аб прыёме ў члены ГА “СБП”. Колькасны і персанальны склад Прыёмнай камісіі вызначае Рада ГА “СБП”.
    12. Замежная камісія ГА “СБП” ёсць орган ГА “СБП”, які ажыццяўляе творчыя кантакты з замежнымі літаратарамі і культурна-асветніцкімі арганізацыямі, выдавецтвамі, дзеячамі літаратуры і перакладчыкамі, прапагандуе беларускую літаратуру і мову ў іншых краінах. Колькасны і персанальны склад Замежнай камісіі, яе старшыню вызначае Рада ГА “СБП”.
    13. Сакратары камісій і секцый ГА “СБП” выбіраюцца простай большасцю галасоў адкрытым галасаваннем на іх першых пасяджэннях.
    14. Пасяджэнні калегіяльных органаў ГА “СБП” афармляюцца пратаколамі, а рэвізіі - актамі.
  5. МАЁМАСЦЬ ГА “СБП”
    1. ГА “СБП” можа мець ва уласнасці любую маёмасць, якая неабходна яму для забеспячэння статутнай дзейнасці, за выключэннем аб’ектаў, якія згодна з законам могуць бьщь толькі ва уласнасці дзяржавы.
    2. Грашовыя сродкі ГА “СБП” фарміруюцца з:
      • - членскіх узносаў;
      • - добраахвотных ахвяраванняў;
      • - даходаў ад выдавецкай дзейнасці, ад мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў статутных мэтах (лекцьіі, выставы і інш.);
      • - адлічэнняў ад даходаў іншых юрыдычных асоб, якія заснавала ГА “СБП”;
      • - іншых не забароненых заканадаўствам паступленняў. Маёмасць, якой карыстаюцца аргструктуры ГА “СБП”, належыць ГА “СБП”.
  6. ЛIКВIДАЦЫЯ I РЭАРГАНIЗАЦЫЯ ГА “СБП”
    1. ГА “СБП” можа быць ліквідавана альбо рэарганізавана рашэннем 3’езда ГА “СБП”, якое павінна быць прынята 2/3 і болей галасоў членаў ГА “СБП”, якія прысутнічаюць на З’ездзе.

      Рашэнне аб ліквідацыі ГА “СБП” можа таксама прыняць Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь.

    2. Маёмасць, якая засталася пасля пагашэння даўгоў, скарыстоўваецца ліквідацыйнай камісіяй, якую стварае 3’езд (пры прыняцці їм рашэння аб ліквідацыі ці рэарганізацыі), у адпаведнасці з мэтамі і задачамі ГА “СБП”.

Прашыта і замацавана пячаткай 14 (чатырнаццаць) аркушаў
Кансультант Упраўлення грамадскіх аб’яднанняў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.П.Харытон