Навіны

У будынку Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца прэзентацыя кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

10 снежня ў міжнародны Дзень правоў чалавека была ўручана прэмія імя Францішка Аляхновіча.

У бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў» выйшла кніга Паўла Абрамовіча «Мой спосаб чытаньня». Выданьне стала нагодай для размовы з аўтарам.

У новай кнізе італьянскі пісьменнік Джавані Катэлі сцвярджае, што да смерці філосафа мае дачыненне КДБ .

Прэзентацыя новай кнігі паэта адбылася ў палацы князёў Друцкіх-Любецкіх.

Бібліятэцы ў Шклове нададуць імя класіка беларускай літаратуры.

На пляцоўцы Ulej.by ідзе збор сродкаў на выданне незвычайнай кнігі Дзмітрыя Строцава.

Падтрымка аховы навакольнага асяроддзя, правоў чалавека, грамадзянскіх свабод, барацьба з дыскрымінацыяй, падтрымка фемінізму – галоўныя мэты фонду.

Пабачыла свет лістападаўская "Літаратурная Беларусь", наш традыцыйны штомесячны выпуск-дадатак да газеты "Новы Час".

Пабачыў свет новы, ужо 6-ы, выпуск беларуска-ўкраінскага альманаху “Справа”, які выдае Таварыства ўкраінскай літаратуры пры СБП.

Прэмія, якая прысуджаецца за найлепшую дэбютную папяровую ці электронную кнігу на беларускай мове, будзе ўручана дзясяты раз.

Галоўнымі тэмамі ў іх сталі расізм, праблемы міграцыі ды сэксуальны гвалт.

2 снежня свой юбілей, 60-годдзе, адзначае белавежац, ганаровы сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Міхал Андрасюк. Віншуем!

Скептыкі-аптымісты – гэта скразная тэма, якая будзе адлюстравана ў падзеях і праектах, прапанаваных куратарамі фестывалю.

У кнігарні акром новых кніг, можна замовіць букіністыку.

«Feci quod potui. Спадчына Анатоля Сыса і паэзія ХХ стагоддзя»: прафесар Іван Фёдаравіч Штэйнер напісаў кнігу пра творчасць паэта.

З’явілася інтэрнэт-кнігарня Booksby.ai, якая прадае навукова-фантастычныя раманы, створаныя штучным інтэлектам.

Літаратурная прэмія Брэсцкага аблвыканкама імя Уладзіміра Калесніка была падзеленая сёлета паміж прадстаўнікамі праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі і «няправільнага» Саюза беларускіх пісьменнікаў.

26 лістапада 2019 года ў в. Чэрцы Лепельскага раёна не стала празаіка Уладзіміра Міхно. Светлая памяць.

Паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк за тыдзень правялі цэлы шэраг сустрэч у Лагойску, Барысаве і Іўі.