Дыскусія пра літаратурную крытыку

Інстытут імя Гётэ ў Мінску запрашае на дыскусію пра літаратурную крытыку, якая адбудзецца 13 траўня (серада) а 19.00 у галерэі «ЦЭХ» (вул. Кастрычніцкая, 16).

У дыскусіі прымае ўдзел крытык, рэдактар і сябра журы розных літаратурных прэмій з Германіі д-р Ёрг Плат (Dr. Jörg Plath). З беларускага боку ў дыскусіі ўдзельнічаюць Ціхан Чарнякевіч і Ірына Шаўлякова. Мадэратар – Андрэй Хадановіч.

Падчас дыскусіі будуць закрануты такія пытанні, як «Ці дапамагае літаратурная крытыка знайсці кнігам свайго чытача?», «Ці ва ўладзе літаратурнага крытыка зрабіць пісьменніка вядомым?» і інш.

Больш падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства чытайце тут.

Паводле прэс-рэлізу