Лекцыя “Аўтар пакрадзены. Як пазначаць творы ў сеціве”

24 лютага (аўторак) Беларускі калегіюм запрашае ў кнігарню "ЛогвінаЎ" (пр.Незалежнасці, 37А) на лекцыю “Пазначаем творы ў сеціве”. Чытае ідэйны натхняльнік Пірацкага руху, каардынатар праекта “Фаланстэр”, выпускнік БК Міхаіл ВолчакПачатак а 18.30.

Трохі пра лекцыю. З развіццём сеціва аўтарства стала масавай з’явай. Ці магчымае ўзаемадзеянне ў гэтай плыні кантэнту паміж аўтарамі і чытачамі (гледачамі, слухачамі)? Калі варта выкарыстоўваць абазначэнне аўтарства? Што такое свабоднае ліцэнзаванне і канвенцыйныя пазнакі? Як пазначаць аўтарства змененага твору? Навошта ўвогуле пазначаць твор у сеціве? 

Лектар раскрые практычныя бакі пазначэння аўтарства, а таксама распавядзе пра сучасныя інструменты паляпшэння камунікацыі паміж аўтарам і спажыўцом яго (яе) творчасці. Лекцыя будзе карыснай аўтарам, журналістам, навукоўцам, а таксама даследчыкам сеціўнай культуры і супольнасцяў.

Паводле прэс-рэлізу