Міні-канцэрт BosaeSonca ў кнігарні "логвінаЎ"

У цёмную пятніцу, 13 снежня, у цёмным пакоі кнігарні «логвінаЎ»… будзе многа добрых кніг і светлай музыкі.

Вас чакаюць лепшыя песні альбома “Адпусці” ў выкананні лідара BS, Алеся Кот-Зайцава ды струннага трыа -- вольная размова і аўтограф-сесія з музыкамі гурта -- перадкалядная атмасфера з святлом свечак і гарачымі напоямі.

Мінская кнігарня “логвінаЎ”. Пачатак а 20. Уваход вольны.