Саша Філіпенка прэзентуе новы раман

Саша Філіпенка прэзентуе свой другі раман “Замыслы”.

16 лютага (панядзелак). Кнігарня "логвінаЎ" (пр. Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19. Уваход - вольны

Крыху пра кнігу. Другі раман “Замыслы” апавядае аб прафесійным гумарысце, які прыдумляе досціпы дя тэлевядоўцаў. Справа няпростая. Асабліва калі сёння цябе звольнілі з працы і шлюбу і ад цябе ўцёк твой кот.

За свой дэбютны раман “Бывший сын” (2014) Саша Філіпенка атрымаў “Расійскую прэмію” і прэмію “Знамя”.