Паэты планеты: ад старажытнасці да авангарда


Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на прэзентацыю:

"Паэты планеты: ад старажытнасці да авангарда"

Выступоўцы: Лявон Баршчэўскі, Ігар Крэбс, Зьміцер Колас, Кацярына Маціеўская, Алесь Разанаў, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева, Ганна Янкута, а таксама першая ў свеце паэтка акадская царэўна Энхедуанна, старажытнагрэцкія паэты Архілох і Анакрэон, славенец Срэчка Косавел, партугалец Фернанду Песоа, паляк Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі, швед Гунар Экелёф.

Прагучаць пераклады з Вільгельма Мюлера Васіля Сёмухі, а таксама пераклады з Дмытра Паўлычкі Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна.

Усяго дзевяць новых кніг серыі "Паэты планеты" ды старыя зборнікі з гэтай серыі.

Ірландскія песні ад Алеся Камоцкага.

27 снежня а 19-й гадзіне

Уваход вольны

вул. М.Багдановіча 7а

тэл. для даведак 80173344269