Прэзентацыя анталогіі беларускай паэзіі на італьянскай мове

МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” запрашаюць на прэзентацыю кнігі “Спадчына. Зборнік беларускай паэзіі”. Упершыню ў італьянскай Балоньі выдадзены зборнік вершаў беларускіх паэтаў.

На імпрэзе чакае сустрэча з укладальніцай зборніка Ларысай Пуцылевай, выкладчыкам Балонскага ўніверсітэта, дацэнтам, кандыдатам філалагічных навук, і з сучаснымі творцамі, чые вершы ўвайшлі ў зборнік.

Музычны госць – Алесь Камоцкі.

Імпрэза адбудзецца 20 жніўня 2019 г., 18.30, Камп’ютарная акадэмія “ШАГ”, 

г. Мінск, вул. К. Маркса, 32, (3-і паверх, канферэнц-зала).