Прэзентацыя кнігі "Беларускае слова ад спеву"

Запрашаем Вас на прэзентацыю 2 выдання кнігі “Беларускае слова ад спеву” на сядзібу  ТБМ iмя Ф.Скарыны па вул. Румянцава, 13. 
27 чэрвеня ў 19.00 

   Другое, дапоўненае выданне кнігі “Беларускае слова ад спеву”, прысвечана 25-годдзю творчай дзейнасці вядомага беларускага артыста Змітра Вайцюшкевіча. Кніга ўяўляе сабой зборнік літаратурна-публіцыстычных і крытычных матэрыялаў, у яго ўключаны падарожныя нататкі,  лірычныя замалёўкі, інтэрв’ю са спеваком, рэцэнзіі на яго музычныя альбомы.

   Аўтары-ўкладальнікі : Э. Дзвінская, А. Мяльгуй, П. Севярынец.
Кніга выйшла ў выдавецтве “Кнігазбор”