Школа маладога літаратара. Паэтычныя чытанні

2 ліпеня а 20.00 адбудзецца прэзентацыя Школы маладога літаратара (аддзяленне паэзіі). Глядзець эфір можна Youtube: https://tinyurl.com/y7tmes3p.

Сузор'е найцікавейшых маладых беларускіх паэтак і паэтаў. Нехта з іх ужо мае першую кнігу. Нехта атрымаў узнагароду "Залаты апостраф" за найлепшы дэбют. Нехта паспяхова ўдзельнічаў у міжнародных фестывалях і слэмах. Што аб'ядноўвае ўсіх - навучанне ў Школе маладога літаратара W/rights, арганізаванай Саюзам беларускіх пісьменнікаў Саюз беларускіх пісьменнікаў .

Сямёра аўтарак і аўтараў пачытаюць свае вершы і адкажуць на пытанні мадэратара і ўсіх ахвочых, а настаўнікі Школы прадставяць яе таленавітых выпускнікоў.

А 16 ліпеня адбудзецца працяг прэзентацыі Школы маладога літаратара з іншымі аўтарамі аддзялення паэзіі.

Трансляцыя адбудзецца ў межах кампаніі "Зробім лепш"