Спакушальная ўсмешка Эдзі Агняцвет

Лекцыя Васіля Дранько-Майсюка прысвечаная жыццю і творчасці Эдзі Агняцвет.

Уцячы. Вырвацца хаця б на некалькі гадзін з палону сям’і. І зрабіць гэта весела, хуліганіста, спантанна — падаецца, што гэта любімы занятак гарэзлівай Эдзі Агняцвет. Няхай дамашнія крыўдуюць, злуюцца, надзімаюцца, калі не разумеюць, наколькі неабходныя паэту такія творча-выратавальныя ўцёкі. Вас чакае новая Эдзі Агняцвет, якую вы не ведалі.