Стральцоўскі фэст. Дзень першы


14 лютага (пятніца),

18.00.

Гатэль “Мінск”, канферэнц-зала рэстарацыі “Сёмае Неба” (пр-т Незалежнасці, 11, корп. 2, 6 паверх, уваход з левага боку будынка).

Адкрыццё і першы дзень фэсту:

– цырымонія ўручэння Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова;

– цырымонія ўручэння Літаратурнай прэміі „Залаты апостраф” часопіса „Дзеяслоў”;

– прэзентацыя кнгі выбраных вершаў Міхася Стральцова (укладальнік Андрэй Хадановіч);

– паэтычныя чытанні лаўрэатаў беларускіх літаратурных прэмій і замежных гасцей фестывалю: Вера Бурлак, "Фантазюркі" (Прэмія Цёткі), Марыя Мартысевіч, “Сарматыя” (Прэмія Арсенневай і “Кніга года”), Галіна Сіўчанка, «Зоў звычаю»  (Прэмія "Дэбют" імя Максіма Багдановіча).

Войцэх Бановіч (Польшча), Пётр Міцнер (Польшча), Валтс Эрнстрэйтс (Латвія), Кірылс Эціс (Латвія), Петэр Мілчак (Славакія), Вячаслаў Лявіцкі   (Украіна), Алена Сцепаненка (Украіна), Міра Лукша (Беласток).

Музыка – Андрэй Такінданг.