Сустрэча з Адамам Глобусам

Гісторыя кожнай сям’і – гэта эпічны твор, непаўторны, як адбіткі пальцаў, з унікальнымі перапляценнямі чалавечых лёсаў.

Разам з тым яна неадрыўна звязаная падзеямі часу і ілюструе сабою маштабныя працэсы, якія ішлі ў краіне, грамадстве, ці нават ва ўсім свеце.

Большасць гэтых гісторый, так і застаюцца ўнутрысямейнай спадчынай. Але ёсць выключэнні, калі нехта сярод сваякоў бярэцца за “летапісную” справу і дае магчымасць далучыцца да гэтых “прыватных” ведаў шырокаму колу чытачоў.

14 верасня а 19-й гадзіне ў вас будзе выдатная нагода пазнаёміцца з гісторыяй стварэння рамана Адама Глобуса пра сям’ю Адамчыкаў, задаць пытанні аўтару, а таксама паразважаць пра рэчы, які раздзяляюць, і, наадварот, аб’ядноўваюць нас цягам жыцця.