Вершы салідарнасці: паэтычныя чытанні

Лёс нашых выбараў, нашых пратэстаў і самой нашай краіны хвалюе не толькі нас, але і вельмі многіх неабыякавых людзей ва ўсім свеце. Таму чытанні “Вершы салідарнасці” робяцца сапраўды міжнароднымі. Да паэтаў з Беларусі далучацца двое ўкраінскіх аўтараў, а таксама двое беларусаў, што жывуць і пішуць за мяжой. А вы зможаце не толькі паслухаць вершы і дыскусію, але і задаць яе ўдзельнікам свае пытанні.

Удзельнічаюць Уладзімер Арлоў, Анатоль Івашчанка, Сяргей Жадан Сергій Жадан [офіційна сторінка], Марыя Мартысевіч Maryja Martysievič, Вальжына Морт Valzhyna Mort, Таццяна Нядбай, Сяргей Прылуцкі, Алена Сцепаненка Олена Степаненко (Olena Stepanenko). Мадэратар Андрэй Хадановіч Andrej Khadanovich.

Спасылка на эфір: https://tinyurl.com/y2gbkxt2