Літаратурны конкурс "Экслібрыс"

Сёлета на конкурс будуць прымацца літаратурныя працы ва ўсіх жанрах, у якіх працаваў Ніл Гілевіч: вершы, паэмы, пераклады, эсэ.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаецца творчая моладзь ва ўзросце да 35 гадоў.
Увага: да разгляду прымаюцца толькі тэксты, не апублікаваныя ў друку.

Тэксты на конкурс можна дасылаць файламі ў фармаце. doc(.docx) да 1 верасня 2021 года на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста «Конкурс». У лісце мусіць быць наступная інфармацыя: імя, прозвішча, дата нараджэння ўдзельніка/удзельніцы, кантактны нумар тэлефона і e-mail.

Падвядзенне вынікаў і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудуцца ўвосень, у дзень нараджэння Ніла Гілевіча. Пераможцы атрымаюць памятныя прызы і дыпломы І, ІІ і ІІІ ступеняў. Па выніках конкурсу мяркуюцца публікацыі ў часопісе «Дзеяслоў», штомесячніку «Літаратурная Беларусь» пры газеце «Новы Час».

За ходам конкурсу сачыце на сайце lit-bel.org.

Штогадовы конкурс для маладых літаратараў «Экслібрыс» заснаваны Саюзам беларускіх пісьменнікаў 8 год таму і штораз мае новую тэму. Першы ў 2012 годзе быў прысвечаны класікам-юбілярам беларускай літаратуры Паўлюку Багрыму, Якубу Коласу, Янку Купалу, Алесю Гаруну, Цішку Гартнаму, Максіму Танку, Янку Брылю і Міхасю Стральцову, другі (2013) — Янку Маўру, трэці (2014) — Аляксандру Уласаву, чацвёрты (2015) — Рыгору Барадуліну, пяты (2016) — Антону Луцкевічу, шосты (2017) — 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і Францішку Скарыну. У 2018 годзе «Экслібрыс» быў прысвечаны 100-годдзю Беларускай Народнай Рэспублікі. У 2019-м — Анатолю Сысу. У 2020-м годзе "Экслібрыс" быў прымеркаваны да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча.






Штогадовы конкурс для маладых літаратараў "Экслібрыс" заснаваны Саюзам беларускіх пісьменнікаў 8 год таму і штораз мае новую тэму. Першы ў 2012 годзе быў прысвечаны класікам-юбілярам беларускай літаратуры Паўлюку Багрыму, Якубу Коласу, Янку Купалу, Алесю Гаруну, Цішку Гартнаму, Максіму Танку, Янку Брылю і Міхасю Стральцову, другі (2013) — Янку Маўру, трэці (2014) — Аляксандру Уласаву, чацвёрты (2015) — Рыгору Барадуліну, пяты (2016) — Антону Луцкевічу, шосты (2017) — 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і Францішку Скарыну. У 2018 годзе «Экслібрыс» быў прысвечаны 100-годдзю Беларускай Народнай Рэспублікі. Летась — Анатолю Сысу