Александровіч Разалія Адамаўна
Александровіч Разалія Адамаўна
Філолаг, метадыст, даследчыца гісторыі і культуры беларускіх татар.
Александровіч Разалія Адамаўна нарадзілася 4 траўня 1956 года ў сям’і беларускіх татараў. Скончыла філалагічны факультэт БДУ, магістр філалогіі (1984). Працуе метадыстам у аддзеле метадычнага забеспячэння дашкольнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі. Закончыла аспірантуру НІА (2006). У сааўтарстве з Т. Нескаромнай выдала кнігу “Зямля з блакітнымі вачыма”. Займаецца даследаваннем гісторыі і культуры беларускіх татараў.