Андраюк Серафім Антонавіч

Андраюк Серафім Антонавіч

Андраюк Серафім Антонавіч

Андраюк Серафім Антонавіч

Андраюк Серафім, нарадзіўся 10.03.1933 г. у вёсцы Градзялі Беластоцкага ваяводства (Польшча) у сялянскай сям'і.

У 1945 г. разам з бацькамі пераехаў у вёску Бербашы Карэліцкага раёна Гарадзенскай вобласці. Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1957). Працаваў выкладчыкам у Крываносаўскай сярэдняй школе Старадарожскага раёна Менскай вобласці. У 1965 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1966-1981 гг. - навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. З 1981 г. - галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1972 г.

Выступае ў друку як крытык і літаратуразнавец з 1964 г.

Бібліяграфія

«Жыццё. Літаратура. Героі». 1973 г.

«Традыцыі і сучаснасць». 1981 г.

«Вывяраючы жыццём». 1976 г.

«Жыць чалавекам». 1983 г.

«Чалавек на зямлі». 1988 г.


Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс