Андзілеўка Людміла Фёдараўна
Андзілеўка Людміла Фёдараўна нарадзілася ў г. Глыбокае Віцебскай вобл. у 1958 г., вучылася ў школе №1 з 1965 па 1973 г. Скончыла Наваполацкае музычнае вучылішча (1973-1977 г.) і Беларускі Дзяржаўны універсітэт культуры (1984-1989 г.) З 1977 па 2008 г. працавала ў Падсвільскай музычнай школе (пасля рэфармавана ў школу мастацтваў) выкладчыкам і дырэктарам. З 1994 г. пачала друкавацца як празаік і мастак у рэспубліканскіх выданнях: "ЛіМ", "Маладосць", "Беларусь", "Неман", "Мастацтва", "Вожык", "7 дней"... Аўтарка кніг прозы "Проста ноч на дварэ", "Гэта ты", "Паляванне на музу", "Ключ у боціку", "Няхай выбачае юнацтва"
У 2002 г. па рэкамендацыі і запрашэнні Г.В. Далідовіча прынята ў ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Як мастак брала ўдзел у выставах у Віцебску, Мінску, Маскве, Санкт-Пецярбургу, Ноўгарадзе... Мае два дыпломы і каталогі ўдзелу ў міжнародных выставах: "Приношение мастеру" да 125-годдзя Марка Шагала (2007 г.) і "Фэст Наіў" (2011 г.) Занесена ў энцыклапедыю "Хто ёсць хто" 2009 г.