Эспіноса Руіс Анхела

Эспіноса Руіс Анхела

Эспіноса Руіс Анхела

Эспіноса Руіс Анхела

Гішпанская паэтка, даследчыца-славістка. Аўтарка кніг на беларускай мове. Ганаровы сябар ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Анхела Эспіноса Руіс (ісп. Ángela Espinosa Ruiz) нарадзілася ў Малазе (Іспанія) 6 лютага 1993 г. Яна навучылася чытаць і пісаць самастойна на сваёй роднай гішпанскай у веку трох гадоў, і пачала пісаць вершы, калі ёй было шэсць. Па-беларуску пачала пісаць паэзію ў 2014 г. (паэтка таксама мае творы на ангельскай, французскай ды ўкраінскай мовах).

У 2008 г., Эспіноса атрымала стыпендыю ад дзяржавы ЗША і паехала ў Паўночную Караліну на месяц. Там пазнаёмілася з маладымі людзьмі з розных краінаў свету (ў тым ліку з беларусамі), што змяніла ейнае жыццё назаўжды.

Анхела скончыла ў 2011 г. школу з гуманітарным профілем (з лацінскай і старагрэцкай мовамі) і музычную школу (спецыяльнасць – фартэпіяна). Скончыла Славянскую Філалогію у Гранадскім Універсітэце ў 2015 г. 

Скончыла магістратуру ў галіне беларускай філалогіі (спецыяльнасць — літаратуразнаўства) на кафедры Беларусістыкі Варшаўскага Ўніверсітэту, а цяпер працуе над міжнароднай кандыдацкай дысертацыяй паміж Універсітэтам 'Камплутэнсе' ў Мадрыдзе і тым жа Варшаўскім Універсітэтам.

Лаўрэатка журналісцкай прэміі “Беларусь у фокусе” (2011 г.), фіналістка паэтычнага конкурсу “Экслібрыс” імя Рыгора Барадуліна 2015 году. У тым самым годзе апублікавала зборнік вершаў “Раяль ля мора” ў Менску і электронны зборнік “Памяць пра будучыню”. Ейныя вершы друкаваліся ў часопісах “Маладосць”, “Дзеяслоў”, “Часопіс”, у газеце “Наша Ніва” і ў блогу аўтаркі, “Іншаземка, якая піша па-беларуску”.