Бабкоў Ігар Міхайлавіч

Бабкоў Ігар Міхайлавіч

Бабкоў Ігар Міхайлавіч

Бабкоў Ігар Міхайлавіч

Бабкоў Ігар — паэт, празаік, філосаф.


Ігар Міхайлавіч Бабкоў нарадзіўся 2 чэрвеня 1964 года ў Гомлі.у 1986 г. скончыў аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (г. Мінск). У канцы 1980-х гг. быў сябрам літаратурных суполак «Бабілён» і «Тутэйшыя». Браў удзел у аднаўленні газеты «Наша Ніва» у пачатку 1990-х гг., быў адным з заснавальнікаў Беларускага Калегіума. Выдаваў і рэдагаваў часопіс «Фрагмэнты».

Працуе ў Інстытуце філасофіі НАН Беларусі, займаецца сучаснай посткаланіяльнай тэорыяй і гісторыяй філасофіі. У 2003 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Філасофія Яна Снядэцкага і станаўленне познеасветніцкай рацыянальнасці ў Беларусі і Літве (першая трэць XIX стагоддзя)» і атрымаў навуковую ступень кандыдата філасофскіх навук. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-Цэнтра.



Бібліяграфія

«Solus Rex» (1986), паэзія
«Герой вайны за празрыстасць» (1998), паэзія
«Адам Клакоцкі і ягоныя цені» (2001), раман; у 2008 годзе выйшаў па-польску ў перакладзе Малгажаты Бухалік.
«Філасофія Яна Снядэцкага» (2002)
«Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньнi ру[i]наў» (2005), зборнік эсэ
«Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб» (2009), паэзія
«Хвілінка. Тры гісторыі» (2013), проза


Прызнанне

1993: Прэмія Гліняны Вялес за зборнік «Solus Rex»;
2005: Прэмія Залатая літара за кнігу «Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньнi ру[i]наў»;
2009: шорт-ліст Прэміі «Angelus» за раман «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»;
2011: Прэмія «Залаты апостраф»;
2014: Прэмія Гедройца за кнігу «Хвілінка: Тры гісторыі».

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс