Багдановіч Ірына Эрнстаўна

Багдановіч Ірына Эрнстаўна

Багдановіч Ірына Эрнстаўна

Багдановіч Ірына Эрнстаўна

Паэтэса, перакладчыца, літаратуразнаўца.

Багдановіч Ірына (Iryna Bahdanovič), нарадзілася 30.04.1956 г. у горадзе Ліда Гарадзенскай вобласці ў сям'і служачых.

Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1978), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1983). Была навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (1983-2002), вядучым навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Янкі Купалы (2002-2003). З 1996 года - дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры філфака БДУ. Кандыдат філалагічных навук (1985). Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (1989). 

Друкуецца з 1973 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Чаравікі маленства» (1985), «Фрэскі» (1989), "Вялікдзень" (1993), "Альбом першакласніцы" (для дзяцей, 2003), "Сармацкі альбом" (2004), "Прыватныя рымляне: Вершы і пераклады" (2006). Выступае і як крытык, літаратуразнавец. У 1989 г. выйшла манаграфія «Янка Купала і рамантызм», у 2001 г. - "Авангард і традыцыя: Беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння". 

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс