Барас Пэтэр
Перакладчык з венгерскай на беларускую мову.
Пэтэр Барас нарадзіўся 20 красавіка 1950 года ў Будапешце. Вучыўся ў Ленінградскім дзяржаўным універсітэце, атрымаў чырвоны дыплом матэматыка. З 1975 года жыве ў Берасці.
У розныя часы працаваў праграмістам, загадчыкам аддзела, намеснікам генеральнага дырэктара сумеснага прадпрыемства. Перакладчык-фрылансер. Цяпер на пенсіі.
Акрамя роднай вугорскай, у рознай ступені валодае: расейскай, беларускай, французскай, польскай, ангельскай, італьянскай, украінскай і троху лацінскай мовамі.
Мастацкім перакладам пачаў займацца ў 2009 годзе, пераклаўшы з арыгіналу раман С. Пясецкага "Каханак Вялікай Мядзведзіцы". Перакладаў і публікаваў у розных вугорскіх часопісах творы Уладзіміра Някляева.
Сябра венгерскага Саюза мастацкіх перакладчыкаў і Саюза беларускіх пісьменнікаў (астатняга з 2018 года).