Баравік Марыя Якаўлена
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1992 года. Жыве ў г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна.
Баравік Марыя нарадзілася 22 лютага 1946 года ў в. Прэабражэнка Глыбоцкага раёна ў беднай сялянскай сям'і. Бацька - Баравік Якаў Іванавіч - родам з вёскі Перадолы. Мама Марыя Адамаўна - сірата з дзесяці гадоў. Спявала прыгожа, малявала, ляпіла, шыла мне цацкі. Любіла Бога, прыроду і людзей.
Скончыла Перадольскую сямігодку, Падсвільскую сярэднюю школу і БДУ (аддзяленне журналістыкі). Паэзіяй пачала цікавіцца ў апошнія школьныя гады.
Першы верш надрукаваны ў раёнцы "Шлях перамогі". Пачынаючы з 1965 года друкавалася ў газетах "Віцебскі рабочы", "Чырвоная змена", "Голас Радзімы", у часопісах "Маладосць", "Рабочая змена", "Родная прырода", "Бярозка", "Вясёлка", "Полымя", "Роднае слова", "Пралеска"; у калектыўных зборніках "Дзень паэзіі", "Самавар у лесе", у альманахах "Край", "Далягляды".
Бібліяграфія
"Поле долі" (1985),
"Вір пяшчоты і журбы" (1995).