Барысюк Таццяна Пятроўна

Барысюк Таццяна Пятроўна

Барысюк Таццяна Пятроўна

Барысюк Таццяна Пятроўна

Таццяна Пятроўна БАРЫСЮК нарадзілася 18 кастрычніка 1971 года ў Мінску. Скончыла СШ № 149 (1986), Мінскае педвучылішча № 1 (1990), філфак БДУ (1995), аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (2001), дзе цяпер працуе малодшым навуковым супрацоўнікам у аддзеле ўзаемасувязей літаратур. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2004 года. Вершы піша з 9-ці гадоў. Яе паэтычны і крытычны дэбют адбыўся ў 1993 годзе ў часопісе "Першацвет". Аўтар кнігі вершаў "Аўтапартрэт" (2002). Друкавалася ў анталогіі "Агледзіны" (1998), альманахах "Панядзелак" (2003), "Літаратурны квартал" (2003), "Дзень паэзіі-2005", у часопісах "Першацвет", "Маладосць", "Крыніца", "Беларуская думка", "Полымя", "Беларусь", газеце "Літаратура і мастацтва" і іншых выданнях.

Таццяна Пятроўна БАРЫСЮК нарадзілася 18 кастрычніка 1971 года ў Мінску. Скончыла СШ № 149 (1986), Мінскае педвучылішча № 1 (1990), філфак БДУ (1995), аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (2001), дзе цяпер працуе малодшым навуковым супрацоўнікам у аддзеле ўзаемасувязей літаратур. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2004 года (членскі білет № 692).

Вершы піша з 9-ці гадоў. Яе паэтычны і крытычны дэбют адбыўся ў 1993 годзе ў часопісе "Першацвет". Аўтар кнігі вершаў "Аўтапартрэт" (2002). Друкавалася ў анталогіі "Агледзіны" (1998), альманахах "Панядзелак" (2003), "Літаратурны квартал" (2003), "Дзень паэзіі-2005", у часопісах "Першацвет", "Маладосць", "Крыніца", "Беларуская думка", "Полымя", "Беларусь", газеце "Літаратура і мастацтва" і іншых выданнях. (Усяго каля 30-ці паэтычных публікацый). Яе творчае крэда стварэнне адметнага цэласнага мастацкага свету і адметнай лірычнай гераіні, якая гэты свет асэнсоўвае і адчувае, дзеліцца з чытачамі сваімі думкамі, перажываннямі і адкрыццямі. Аўтар празаічнага абразка "Спружына жыцця" ў "Чырвонай змене" за 1993 год.

У якасці крытыка і літаратуразнаўцы з'яўляецца аўтарам каля 50-ці публікацый - рэцэнзій, артыкулаў, творчых партрэтаў і дакладаў на канферэнцыях па сучаснай беларускай паэзіі (пра творчасць В.Аксак, Э.Акуліна, Л.Дранько-Майсюка, М.Лукшы, А.Мінкіна, Л.Рублеўскай, В.Шніпа) і прозе (А.Бязлепкіна, Л.Вашко, Л.Галубовіч, В.Якавенка). Буйныя літаратуразнаўчыя працы Т.П.Барысюк - "Сон у беларускай і польскай паэзіі 80-90-х гадоў ХХ стагоддзя" (2006) і "Традыцыі англійскага і польскага рамантызму ў сучаснай беларускай паэзіі" (2008). Піша дысертацыю "Ідэйна-жанравыя пошукі ў сучаснай беларускай паэзіі (на матэрыяле творчасці Л.Дранько-Майсюка, В.Шніпа, Л.Рублеўскай і Э.Акуліна)".
Перакладала творы пра сон сучасных польскіх паэтаў (публікацыя ў час. "Паміж" №5/2006).

Бібліяграфія

"Аўтапартрэт". Вершы. 2002 г.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс