Болбас Вадзім Іванавіч

Болбас Вадзім Іванавіч

Болбас Вадзім Іванавіч

Болбас Вадзім Іванавіч

Вадзім Іванавіч Болбас, пісьменнік, перакладчык. Нарадзіўся 09.02.1942 г. у вёсцы Казакова Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Жыў з бацькамі пад нямецкай акупацыяй да вызвалення ў 1944 годзе. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1959 годзе паступіў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў г. Горкі.

Вадзім Іванавіч Болбас, пісьменнік, перакладчык. Нарадзіўся 09.02.1942 г. у вёсцы Казакова Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Жыў з бацькамі пад нямецкай акупацыяй да вызвалення ў 1944 годзе. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1959 годзе паступіў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў г. Горкі. Правучыўшыся ў акадэміі адзін курс, быў адлічаны па ўласным жаданні і паступіў на хімічны факультэт БДУ, які закончыў у снежні 1965 года. Падчас вучобы пачаў пісаць першыя вершы. 

Служыў у Савецкай Арміі. Са снежня 1966 года працаваў у Светлагорскім вытворчым аб'яднанні "Хімвалакно" на розных пасадах. У 1987 годзе быў пераведзены ў Орган Дзяржпрыёмкі прадукцыі на ВА "Хімвалакно", пазней быў кіраўніком аналітычнай лабараторыі пры Светлагорскай раённай інспекцыі Аховы навакольнага асяроддзя.

Больш стала пачаў пісаць, перакладаць паэтычныя творы з польскай, рускай і ўкраінскай моваў з 1990-х гадоў. Сябра ТБМ імя Ф. Скарыны, сябра БАЖ. Жыве ў Светлагорску.    

Бібліяграфія

Паэзія і пераклады

"Забытыя прывіды мрояў" (2004)

Пераклады

Галасы з-за небакраю. Анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах XX стагоддзя. Мінск: Лімарыус, 2008. 

Галчыньскі К. І. Сёмае неба. Выбраныя творы. Мінск: Логвінаў, 2006.

Калектыўныя зборнікі

Ягамосьць. Вершы-прысьвячэньні Анатолю Сысу. Мінск: Медисонт, 2009. 

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс