Букчын Сямён Уладзіміравіч

Букчын Сямён Уладзіміравіч

Букчын Сямён Уладзіміравіч

Букчын Сямён Уладзіміравіч

Нарадзіўся 18.08.1941 г. у сяле Валаконаўка Валаконаўскага раёна Курскай вобласці (Расея) у сям'і ваеннаслужачага і настаўніцы.

З 1949 г. жыве ў Менску. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 11 (1959) два гады працаваў фрэзероўшчыкам на Менскім электратэхнічным заводзе. У 1961 г. паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у Савецкай Арміі (1964-1967). Вучобу ва ўніверсітэце працягваў завочна (скончыў у 1967). Быў на рэдактарскай працы на Беларускім тэлебачанні, у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, у 1969-1985 гг. - адказны сакратар часопіса «Весці АН БССР».

Букчын Сямён (таксама Букчын Самуіл), нарадзіўся 18.08.1941 г. у сяле Валаконаўка Валаконаўскага раёна Курскай вобласці (Расея) у сям'і ваеннаслужачага і настаўніцы.

З 1949 г. жыве ў Менску. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 11 (1959) два гады працаваў фрэзероўшчыкам на Менскім электратэхнічным заводзе. У 1961 г. паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у Савецкай Арміі (1964-1967). Вучобу ва ўніверсітэце працягваў завочна (скончыў у 1967). Быў на рэдактарскай працы на Беларускім тэлебачанні, у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, у 1969-1985 гг. - адказны сакратар часопіса «Весці АН БССР». З 1985 г. - старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1983 г.

Узнагароджаны медалём.

Друкуецца з 1959 г. Піша на расейскай мове. Пачынаў як журналіст у газеце «Зорька». З 1966 г. выступае як крытык, літаратуразнавец, празаік. 

Склаў, падрыхтаваў тэксты і напісаў уступныя артыкулы да выданняў: «Писатели чеховской поры: Ізбранные произведения писателей 1880-1890-х годов: В 2 томах» (1982), «Сказки и легенды» В.Дарашэвіча (1983); «Друзьям, отечеству, народу: Поэзия декабристов» (1986), «Песнь о Беларуси: Стихи русских советских поэтов» (1988).

Бібліяграфія

«Дорогой Антон Павлович...: Очерки о корреспондентах А.П.Чехова». 1973 г.

«Судьба фельетониста: Жизнь и творчество Власа Дорошевича». 1975 г.

«К мечам рванулись наши руки: Документальные повести». 1978, 2-е выданне, 1985 г.

«Как жить, Лев Николаевич?..: Очерки о белорусских корреспондентах Льва Толстого». 1979 г.

«Последний год Дениса Фонвизмна». 1981 г.

«Народ издревле нам родной: Русские писатели и Белоруссия». 1984 г.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс