Бычкоўскі Алесь (Аляксандр Аляксандравіч)

Бычкоўскі Алесь (Аляксандр Аляксандравіч)

Алесь Аляксандравіч Бычкоўскі

Бычкоўскі Алесь (Аляксандр Аляксандравіч)

Алесь Бычкоўскі (Аляксандр Аляксандравіч Бычкоўскі) нарадзіўся ў 1975-м і жыве ў горадзе Беразіно Менскай вобласці.

Быў журналістам, загадчыкам аддзела сельскай гаспадаркі ў раённай газеце, качагарам, адміністратарам кампутарнага клуба, фотамастаком, аператарам вёрсткі, мыйшчыкам аўтамабіляў, рабочым піларамы і шмат яшчэ кім, але знайшоў жыццёвае прызванне ў прафесіі вартаўніка.

Сачыняў апавяданні яшчэ са школы. Выключна навуковую фантастыку, бо захапляўся космасам. Дарэчы, яшчэ за савецкім часам, аднойчы нават перамог у рэспубліканскім конкурсе на лепшы касмічны праект.

Прымаў удзел у праектах “Бум-Бам-Літа” (друкапіс “Трылогія” у 1995 годзе).

Цягам часу фантастыка адыйшла на другі план, захапіўся краязнаўствам, фальклорнымі паданнямі, і іншымі напрамкамі ў літаратуры.

Літаратурныя творы друкаваліся ў беларускай і расейскай перыёдыцы.

Аўтар кніг “Горад за 101-м кіламетрам” (2004), “Анамалія” (2012), “У пошуку шчасця” (2017), “Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры” (2018), “Ахвяры натхнення” (2019).