Чыгрын Сяргей Мікалаевіч
Нарадзіўся 24 верасня 1958 года ў вёсцы Хадзявічы Слонімскага раёна. Скончыў тэатральнае аддзяленне Магілёўскага культасветвучылішча і філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Жыве ў Слоніме, працуе загадчыкам літаратурнай часткі Слонімскага драматычнага тэатра.
Выдаў зборнікі паэзіі “Шчырая Шчара” (1993), “Горад без цябе” (1999), “Лірыка” (2007), “Камень Міндоўга” (2009), кнігі гісторыка-краязнаўчых і літаратурных артыкулаў “Янка Купала і Слонімшчына” (1993), “Родам са Слонімшчыны” (2003), “Пакліканыя на родны парог” (2005), “Чамяры і чамяроўцы” (2006), “У пошуках слонімскіх скарбаў” (2007), “Беларуская Беласточчына” (2008), “З беластоцкай зямлі” (2008), “Тэатр у Слоніме” (2008), “Мастак Антон Карніцкі” (2009), “Жыў роднай песняй” (2010), “Альбярцін” (2011), “Такі іх лёс” (2012), “Па слядах Купалы і Коласа” (2012), “Слонімскія падмуркі” (2012), “Сярод сваіх людзей” (2012), “Краязнаўчымі сцежкамі Зэльвеншчыны” (2013), “Слонімскі буквар” (2013), “Легенды і паданні Слонімшчыны” (2013) “Іншых шляхоў не было” (1913), “Гісторыя Слоніма на старых фотаздымках і паштоўках” (2014), “Хочацца дахаты” (2014), “Слонім і ваколіца” (2014) “Шляхамі Беласточчыны” (2015), “Мора Вітктара Шведа” (2015) і іншыя.
Уклаў і выдаў у Беластоку літаратурную спадчыну С. Грынкевіча, Ф. Грышкевіча, У. Казлоўшчыка (“Вяртанне да сваіх”, 1999), а таксама гістарычныя нарысы Міколы Шкялёнка (“Беларусь і суседзі”, 2003). Сабраў і выдаў літаратурную спадчыну Сяргея Хмары “Рабінавы хмель” (2009), Леаніда Трубача “Паміж песняй і болем” (2010), Юры Весялкоўскага “Я веру” (2009), кнігу артыкулаў “Музей у Гудзевічах” Алеся Белакоза (2012), кнігі Анатоля Іверса “Аўсяныя росы” (2011) і “З глыбінь жыцця” (2012), кнігі “Жыццё і творчасць Анатоля Іверса” (2012), кнігі вершаў Алеся Сучка “Захацелася шчасця” (2012), зборніка вершаў Віктара Бяляцкага “Белы маладзік” (2013), краязнаўчых артыкулаў Міхася Петрыкевіча “Народжаны вечнасць тварыць” (2013), літаратурную спадчыну Янука Дарашкевіча “Маркотныя зоркі” (2014), кнігу ўспамінаў пра Валянціна Ермаловіча “Ачышчэнне душы” (разам з Міхасём Карпечанкам) і іншыя. З’яўляецца аўтарам і выдаўцом шматлікіх беларускіх буклетаў, паштовак, плакатаў, праграмак. На яго вершы напісаны песні кампазітарамі Міколам Яцковым, Яўгенам Петрашэвічам, Аляксандрам Масляніцыным, Мар’янам Медушэўскім.
На беларускую мову пераклаў вершы французскіх паэтаў Поля Элюара, Луізы Мішэль, Эжэна Пацье, Поля Верлена, украінскіх паэтаў Рыгора Елішэвіча, Валерыя Бойчанкі, Любові Пшанічнай, турэцкага паэта Фазыла Хюсню Дагларджы і іншых. Пераклаў таксама на родную мову п’есы А. Хайта, К. Манье, Э. Успенскага, К. Гальдоні, А. Астроўскага, С. Міхалкова, С. Пракоф’евай, Н. Абрамцавай, Г. Лабакіна, К. Папова, М. Каляды і іншых драматургаў. Многія спектаклі па іх п’есах пастаўлены на сцэне Слонімскага драмтэатра і іншых тэатраў Беларусі. Напісаў п’есу для дзяцей “Белая Мышка” (у сааўтарстве з Аляксеем Якімовічам, пастаўлена ў 2005 годзе), “Падарункі Дзеда Мароза” (пастаўлена ў 2013 годзе) і дзіцячую п’есу “Зачараваная хатка”. З’яўляецца сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыя беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Станавіўся пераможцам конкурсаў “Польшча –прыязная суседка Беларусі” (другая і трэцяя прэміі), якія праводзіла Пасольства Рэспублікі Польшча ў Беларусі, а таксама пераможцам конкурсу імя Ежы Гедройца (другая прэмія, 2008 год).