Чубат Аляксей Леанідавіч
Чубат Аляксей Леанідавіч, аўтар кнігі "Гліняны чалавек" (Менск : Галіяфы, 2008. — 78 с — (Другі фронт мастацтваў), нарадзіўся 15 кастрычніка 1979 г. у г. Вілейка Мінскай вобласці.
Адукацыя
У 1997 г. скончыў сярэднюю школу №4 ў Вілейцы.
У 2003 г. скочныў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, спецыяльнасць – “сувязі з грамадскасцю”.
У 2003 г. атрымаў дыплом аб паспяховым завочным заканчэнні Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта, спецыяльнасць – “эканоміка і кіраванне вытворчасцю”.
У сакавіку-чэрвені 2003 г. навучаўся ў Асацыяцыі Школа Лідараў (Варшава-Мінск), скончыў паспяхова (у рамках Школы распрацаваў і ажыццявіў праект у сферы культуры).
У 2011 г. скончыў Усходнеўрапейскую школу палітычных даследванняў пры Савеце Еўропы.
Публічная актыўнасць
1995 - 2005 гг. (да ліквідацыі арганізацыі) – сябра Аб’яднання беларускіх скаутаў. Прымаў удзел у выданні скауцкай газеты “Лілея” (Вілейка).
З 2002 г. па сённяшні час – сябра грамадскага аб’яднання “Гісторыка”, у 2002-2003 гг. – каардынатар аб’яднання па сувязях з грамадскасцю.
Дадатковая інфармацыя
Сябар беларускага ПЭН-цэнтру, сябар Таварыства беларускай мовы.
Вядзе блог па пытаннях культуры ў Беларусі – chubat.livejournal.com.
Бібліяграфія
Гліняны чалавек : вершы / Аляксей Чубат. — Менск : Галіяфы, 2008. — 78 с — (Другі фронт мастацтваў).