Дранько-Майсюк Леанід Васільевіч
Дранько-Майсюк Леанід (Leanid Dranko-Majsiuk), нарадзіўся 10.10.1957 г. у г. Давыд-Гарадок Столінскага раёна Берасцейскай вобласці ў рабочай сям'і.
Скончыў давыд-гарадоцкую сярэднюю школу № 2 (1974). Працаваў на мясцовым заводзе слясарна-мантажнага існтрументу (1974-1976). Першыя вершы надрукаваў у столінскай раённай газеце «Навіны Палесся» ў 1972 г., у рэспубліканскім друку выступіў у 1975 г. (газета «Чырвоная змена»). Дзякуючы расійскай пісьменніцы Лідзіі Абухавай, паступіў на завочнае аддзеленне маскоўскага Літаратурнага інстытута імя А.М. Горкага ў паэтычны семінар Д. Кавалёва (1975). Быў прызваны на службу ў армію (1976). Адслужыўшы, перавёўся ў Літаратурным інстытуце на вочнае навучанне ў семінар - спачатку С. Смірнова і У. Мількова, а пазней - Я. Ісаева і У. Мількова (1978). Па вучобе з Масквы пераехаў у Мінск і пачаў працаваць у выдавецтве "Мастацкая літаратура" (1982). Са жніўня 2002 года - на вольнай працы. Сябра СП СССР з 1984 г. Лаўрэат прэміі "Залаты апостраф" за нізку апавяданняў у часопісе "Дзеяслоў (2005).
Бібліяграфія
- Вандроўнік: вершы / рэдактар Р. Барадулін. Мінск: Мастацкая літаратура, 1983. 48 с. Наклад 2000 асобнікаў. (Серыя “Першая кніга паэта”.)
- Над пляцам: вершы / рэдактар Р. Барадулін. Мінск: Мастацкая літаратура, 1986. 88 с. Наклад 2700 асобнікаў.
- Тут: вершы, паэмы, эсэ / рэдактар Р. Барадулін. Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. 216 с. Наклад 2750 асобнікаў.
- Проза радости: стихи и поэмы / редактор П. Кошель; перевод с белорусского В. Тараса, М. Шелехова, Ю. Кабанкова, И. Котлярова, Ф. Ефимова, О. Щедриной, В. Казакевича, В. Артемова, М. Попова, С. Кузнецовой, М. Вирты, Р. Лапушина, в. Чубура. Москва: Советский писатель, 1991. 160 с. Тираж 4000 экземпляров.
- Пра тое, як я...: 13 несур’ёзных апавяданняў / рэдактар Р. Барадулін. Мінск: Мастацкая літаратура, 1992. 112 с. Наклад 2600 асобнікаў.
- Акропаль: паэзія, эсэ / рэдактар Р. Барадулін. Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. 192 с. Наклад 3000 асобнікаў.
- Стомленасць Парыжам: вершы і эсэ / рэдактар В. Хлебавец. Мінск: Мастацкая літаратура, 1995. 192 с. Наклад 2000 асобнікаў.
- Гаспода: выбранае / рэдактар В. Хлебавец. Мінск: Мастацкая літаратура, 1998. 384 с. Наклад 4000 асобнікаў. (“Залатая серыя”, “Паэзія ХХ стагоддзя”.)
- Места і свет: вершы / рэдактар У. І. Лапцёнак. Мінск: Беларускае таварыства “Кніга”, 2000. 248 с. Наклад 1000 асобнікаў.
- Паэтаграфічны раман: вершы, проза / рэдактар А. У. Лапцёнак. Мінск: Беларускае таварыства “Кніга”, 2002. 112 с. Наклад 3000 асобнікаў.
- Вершы. Каханне. Проза: выбранае / адказны за выпуск Ю. Хацкевіч. Мінск: Харвест, 2003. 304 с. Наклад 1500 асобнікаў.
- Белая вежа (вместе с Юрием Кабанковым): стихотворения, письма / вступительное слово В. Тыцких; ответственная за выпуск Л. Качанюк. Владивосток, 2004. 124 с. Тираж 300 экземпляров.
- Цацачная крама: кніжка для вялікіх і малых / рэдактар Барыс Пятровіч (Сачанка). Мінск: Медисонт, 2008. 128 с. Наклад 1000 асобнікаў. (Серыя “Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў”.)
- Анёлак і я: апавяданне / рэдактар Э. Акулін; уступнае слова Уладзіміра Някляева. Мінск: Галіяфы, 2009. 96 с. Наклад 1000 асобнікаў.
- Кніга для спадарыні Эл / А. Пяшкевіч, Б. Пятровіч. Мінск: Кнігазбор, 2012. 200 с. Наклад 500 асобнікаў. (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; вып. 27).