Емяльянаў-Шыловіч Алесь Віктаравіч
Нарадзіўся ў 1987 годзе ў г. Крычаве. Амаль з нараджэння жыў у г. Слуцку, дзе скончыў САШ №9 і УА “Слуцкае дзяржаўнае медвучылішча”. Скончыў біялагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці “біёлаг”. Цяпер працуе ў EPAM Sistems. Творы перакладзеныя на польскую, сербскую і ўкраінскую мовы.
Бібліяграфія
Першая публікацыя з’явілася ў 2005 годзе ў газеце “Інфа-Кур’ер”. Друкаваўся ў раённых газетах, калектыўных зборніках, “ЛіМе”, альманаху “Тэксты”, часопісах “Дзеяслоў”, “Верасень”, “Маладосць”, “Тэрмапілы”. Фіналіст конкурсаў беларускага ПЭН-Цэнтра, “Экслібрыс”, “Брамамар”. Кіраўнік літаб’яднання “Вобла” пры выдавецтве “Галіяфы”. Аўтар зборніка вершаў “Парасонечнасць” (бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў ”Кнігарня пісьменніка”, вып. 45, 2013).