Філімонава Любоў Аляксандраўна

Філімонава Любоў Аляксандраўна

Філімонава Любоў, нарадзілася 12.10.1948 г. у горадзе Менску ў сям'і служачых.

У 1971 г. скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута ў Маскве. Да 1972 г. працавала на Омскім тэлебачанні, у 1972-1980 гг. - малодшым рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура», у 1983-1984 гг. - рэдактарам літаратурна-драматычнай рэдакцыі на Беларускім тэлебачанні. Сябра СП СССР з 1982 г.

Друкавацца пачала ў 1967 г. у перыёдыцы, у тым самым годзе апублікавала ў часопісе «Неман» першую нізку вершаў.

Бібліяграфія

«Стазвоны». Зборнік паэзіі. 1974 г.

«Гучныя фарбы». Зборнік паэзіі. 1978 г.

«Пад шолах ветразяў». Зборнік апавяданняў. 1981 г.

«Чароўнае шкельца». Пераклад кнігі вершаў К.Чаліева. 1983 г.

«Імправізацыя». Вершы, паэма. 1988 г.

«Кветкі Каракумаў». Укладанне, адзін з перакладчыкаў. 1990 г.

 


Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс