Фядута Аляксандр Іосіфавіч
Аляксандр Фядута нарадзіўся 3.11.1964 у Гродна. Літаратуразнавец, эсэіст. Жыве ў Мінску.
Фядута Аляксандр Іосіфавіч нарадзўся 3 лістапада 1964 г. у Гродна. Беларускі палітычны аглядальнік і аналітык, літаратуразнавец.
Скончыў рускае аддзяленне філалагічнага факультэта Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (1986). У 1986–1991 працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў гродзенскай школе № 20. У 1991 перайшоў на камсамольскую работу, быў сакратаром ЦК ЛКСМБ па пытаннях студэнцкай моладзі, першым сакратаром ЦК Саюза моладзі Беларусі. Кандыдат філалагічных навук (1997), тэма дысертацыі: «Читатель в творческом сознании А.С. Пушкина». Быў членам КПСС (1991), Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (1993). Член Беларускага аб'яднання «Яблака» (з 1997), член яго палітсавета (з 2000). Захапляецца літаратурай, тэатрам, кіно, гульнёй ў нарды. Жанаты.
Быў актывістам прэзідэнцкай выбарчай кампаніі А. Р. Лукашэнкі (1994). Пасля перамогі А. Лукашэнкі на выбарах быў прызначаны (ліпень 1994) начальнікам упраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі прэзідэнта. У снежні 1994 узяў на сябе адказнасць за з'яўленне ў газетах «белых плям», якія сведчылі пра ўвядзенне ў Беларусі палітычнай цэнзуры, і пайшоў у адстаўку.
З сакавіка 1995 года працаваў у «Белорусской деловой газете» і газеце «Имя», з 2000 ― у газеце «Народная воля». З чэрвеня 1998 года ― уласны карэспандэнт газеты «Московские новости» у Беларусі. Адзін з вядомых беларускіх палітычных аглядальнікаў і аналітыкаў. Спецыялізуецца ў жанры палітычнага партрэта. Шырокі рэзананс атрымалі яго цыклы «Личное дело» (газета «Имя») і «Политбюро» («Белорусская деловая газета»). Актыўны прыхільнік «бухарэсцкага працэсу». Сустаршыня Грамадскага навукова-аналітычнага Цэнтра «Беларуская перспектыва» (1995–1998). З 1999 года - прэзідэнт грамадскага аб'яднання «Сацыяльныя тэхналогіі».
Лаўрэат прэміі камсамола Гродзеншчыны за педагагічную дзейнасць (1989). Узнагароджаны «Знакам Гайдара», з фармулёўкай «за верность детям» (1991).
Бібліяграфія
Працы
Читатель в творческом сознании автора «Евгения Онегина» // Болдинские чтения. Горький, 1986. С. 94 – 106 (в соавторстве с Егоровым И.В.);
Мир как воля и представление (Штрихи к психологическому портрету Александра Лукашенко) // Белоруссия и Россия: Общества и государства. М., 1998;
Что такое «непротивление»? // Ненасiлле i Беларусь. Б.м., 1999;
Читатель в творческом сознании А.С. Пушкина. Мн., 1999 (в соавторстве с Егоровым И.В.)
Лукашенко: Политическая биография. / под ред. Будинаса Е. М.:, 2005. — 704 с. ISBN 5-98097-007-Х
Паэтычны аглядальнік: партрэты і рэцэнзіі / А. Фядута. – Мінск: Лімарыус, 2006.
Укладальнік
Выбранае / Булгарын Фадзей; Белаpускі кнігазбоp, т. 23. Уклад., прадм., камент. А. Фядуты. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2003. — 592 с.
Выбраныя творы / Аляксей Карпюк; Уклад., прадм., камент. А. Фядуты. Мінск, 2007. — 600 с. («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура).
Вильна 1823-1824: Перекрестки памяти (Иоахим Лелевель. Новосильцов в Вильне; Иван Лобойко. Мои воспоминания). Уклад. Фядута А.; уступны артыкул, камэнтар: Лаўрынец П., Рэйтблат А., Фядута А. – Мн.: Лімарыюс, 2008. – 244 с.
Спасылкі:
Письма прошедшего времени: Материалы к истории литературы и литературного быта Российской империи / А. И. Федута. — Минск : Лимариус, 2009. — 264 с.: ил.