Ганчук Аляксей Іванавіч
Ганчук Аляксей Іванавіч
Паэт, журналіст.
Аляксей Ганчук нарадзіўся 17 студзеня 1954 года ў вёсцы Навасёлкі Кобрынскага раёна. Жыве ў Жабінцы.
Служыў у войску. Закончыў кінафотафакультэт Маскоўскага завочнага народнага ўніверсітэта мастацтваў. Працаваў рабочым, фатографам, карэспандэнтам і фотакарэспандэнтам рэгіянальных газет.
Пачаў пісаць вершы падчас службы ў войску. Друкаваўся ў рэгіянальных і сталічных выданнях.
Аўтар зборніка вершаў "Белы ганак". Да друку падрыхтавана другая кніга паэзіі "Лістападаўскія сны".