Гапеева Вольга
Вольга Гапеева (Volha Hapeyeva). Піша паэзію, прозу, драматургію.
Нар. 1982, Менск (Беларусь).
Друкуецца з 1999 г. Займаецца літаратурным перакладам (з англійскай, нямецкай, кітайскай, японскай, латышскай), гендарнай праблематыкай у культуры і літаратуры, даследаваннямі ў галіне кампаратыўнай лінгвістыкі, філасофіі мовы і сацыялогіі цела.
Мае ступень кандыдата навук (2012).
Супрацоўнічае з электроннымі музыкамі (Улад Бубен, Aortha, RoomDark, Spit it Out).
Творы перакладаліся на англійскую, нямецкую, польскую, македонскую, чэшскую, літоўскую мовы. Удзельніца шматлікіх міжнародных канферэнцый і літаратурных фестываляў (Славенія, Германія, Чэхія, Літва, Швейцарыя, Польшча і інш.).
Стыпендыі і ўзнагароды:
- Літаратурны Калоквіум Берлін (2009)
- Міжнародны Дом пісьменніка і перакладчыка (Вэнтспілс, 2010 і 2012)
- Праграма Artist-in-Residence у міжнародным доме пісьменнікаў г. Грац „IHAG“ (Аўстрыя, 2013)
- Праграма Artist-in-Residence Міністэрства Адукацыі, Культуры і Мастацтва Аўстрыі сумесна з арганізацыяй “KulturKontakr Austria” (Вена, 2014)
- Лаўрэат прэміі часопіса “Дзеяслоў” “Залаты апостраф” (2010)
- Пераможца конкурсу дзіцячай літаратуры імя Янкі Маўра (2013, за рукапіс кнігі “Сумны суп”).
- Атрымала прэмію "Кніга года" ў намінацыі "Дзіцячая літаратура" (2015, за кнігу "Сумны суп")
Бібліяграфія
Аўтарка кніг:
“Рэканструкцыя неба” (2003),
“Няголены ранак” (2007),
“Метад муаравых крэсак” (2012),
“Прысак і пожня” (2013),
“(в)ядомыя гісторыі” (2013),
“Дзве Авечкі” (2014),
“Сумны суп” (2014).
Публікацыі ў перыёдыцы:
“Дзеяслоў“, “ARCHE”, “пАРТызан“,“Тэксты”, “Маладосць”, “Крыніца”, “Першацвет”, “Blesok” (Македонія), “Czas Kultury“ (Польшча), “Die Horen“ (Нямеччына), “OSTRAGEHEGE“ (Нямеччына), “Literatur und Kritik“ (Аўстрыя), Manuskripte“ (Аўстрыя).
Публікацыі ў анталогіях:
“Labirynt. Antologia współczesnego dramatu białoruskiego” – Radzyń Podlaski, 2013.
“European Borderlands. Sprachlandschaften der Poesie”, 2009.
"Лінія Фронту - 2. Анталёгія Нямецкіх і Беларускіх Тэкстаў”. Мінск, 2007 г.
"Лінія Фронту. Анталёгія Нямецкіх і Беларускіх Тэкстаў”. Мінск, 2003 г.
"Краса і сіла". Анталёгія Беларускай паэзіі 20 ст. Складальнік М.Скобла.; Рэд. А. Пашкевіч. Мінск: Лімарыус, 2003 г.
"Верш на Свабоду". Анталёгія паэзіі. Радыё Свабода, 2002 г.
"Анталогія маладога верша". Мінск, 2001 г.