Глазаў Уладзімір Ігаравіч
Глазаў Уладзімір Ігаравіч
Паэт, публіцыст. Піша на рускай мове.
Глазаў Уладзімір Ігаравіч нарадзіўся 22 красавіка 1974 года ў Берасці. Скончыў школу, вучыўся на філфаку Берасцейскага педагагічнага інстытута. Першыя вершы апублікаваў у 1991 годзе. З 2010 года супрацоўнічае з газетай “Брестский курьер”. Аўтар паэтычнага зборніка «Время собственное».