Ільючык Мікалай Антонавіч
Ільючык Мікалай Антонавіч нарадзіўся 10 красавіка 1966 года ў вёсцы Багданаўка Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
З 1973 па 1983 гады навучаўся ў Багданаўскай сярэдняй школе. З 1983 па 1984 год вучыўся ў ГПТВ – 4 г. Магілёва. З 1984 па 1986 служыў у войску. У 1993 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.
Потым працаваў у калгасе на пасадзе інжынера. З 1995 г. узначальваў аварыйна-выратавальны пост Міністэрства па Надзвычайных сітуацыях. Цяпер працуе ў газеце "Информ-прогулка".
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з траўня 2008 года.
З паэтычнымі і публіцыстычнымі творамі друкаваўся ў прэсе, у большасці ў Лунінецкай незалежнай газеце “Інформ-прогулка”.
На сёння ў набытку Мікалая Ільючыка зборнікі вершаў “Дзе жыве душа”(2004), “Шматкроп’е кропель”(2006), зборнік прозы “Роспач і надзея” (2007), дакументальная аповесць, выдадзеная асобнай кнігай “У памяти в долгу”(2010, Мінск і 2013, Масква), дзіцячая кніжачка “Цуд на Каляды”(2013 Брэст), кнігі апавяданняў “Верагоднасць цуду” (2017, Брэст), “Усмешка анёла” (2019 Мінск), публіцыстычны збонік “Дорогие мои земляки” (2019, Мінск), а таксама два песенныя дыскі са сьпевамі на словы Міколы Ільючыка “Мелодыі душы” і “Ад зямлі да неба”.
Радыёпастаноўка па aпавяданню “Цуд на Каляды” была выдадзена асобным дыскам.