Календа Сяргей Аляксандравіч
Календа Сяргей Аляксандравіч
Сяргей Аляксандравіч Календа нарадзіўся 15 сакавіка 1985 года ў Капылі.
Скончыў БДУ (факультэт міжнародных адносінаў; спецыяльнасць “культуролаг-гебраіст”), вывучаў філасофію і літаратуру ў Беларускім Калегіуме. Заснавальнік і рэдактар часопіса сучаснай беларускай прозы “Макулатура”, які распрацоўвае сумесна з мастаком Васілісай Палянінай-Календа.
Стыліст міжнароднага класу (у 2008 годзе закончыў Toni&Guy Academy, Лондан).
Аўтар пяці кніг прозы: “Помнік атручаным людзям”, “Казкі. Гісторыі (не) пра нас”, “Іржавы пакой зь белымі шпалерамі”, “Трохлітровая проза”, “Кантынэнтальны сьняданак”.