Каліноўскі Валер Фёдаравіч
Працаваць пачаў у 1987 годзе ў Іванаўскай раённай газеце «Чырвоная звязда» Берасцейскай вобласці, у 1989 годзе ўладкаваўся ў абласной «Мінскай праўдзе», а ў 1991-м — у моладзевай «Чырвонай змене». З 1992 па 2000 гады працаваў у газеце «Звязда», карэспандэнтам, загадчыкам аддзела. Быў таксама ўласным карэспандэнтам па Беларусі газеты «Киевские ведомости», а таксама агенцтва France Presse, супрацоўнічаў з украінскімі службамі Радыё Свабода і ВВС. На беларускай «Свабодзе» працуе з 2000 года. Аўтар публікацыяў на тэмы этнаграфіі і рэлігіязнаўства ў беларускіх і замежных навуковых часопісах і зборніках матэрыялаў навукова-практычных канфэрэнцыяў. Жыве ў Менску. Жанаты, мае дарослага сына.
Аўтар кнігі “Пані Эльжбета. Гісторыя адной прыязьні (Смаленск : Інбелкульт, 2016)”, прысвечанай выбітнай славістцы і беларусазнаўцу, прафесару Эльжбеце Смулковай.
Узнагароджаны ганаровым знакам МЗС Польшчы «Bene merito» (2016).
Бібліяграфія
Аўтар кнігі "Справа Бяляцкага", якая выйшла ў серыі "Бібліятэка Свабоды". Гэта раман-рэпартаж Валера Каліноўскага пра чалавека, якога адныя параўноўваюць з Вацлавам Гаўлам, другія мяркуюць, што ён павінен сядзець у турме, а трэція ня бачаць між гэтымі думкамі супярэчнасьці.
Паводле svaboda.org