Канэ Юлія Міхайлаўна

Канэ Юлія Міхайлаўна

Канэ Юлія, нарадзілася 21.08.1931 г. у горадзе Маскве (Расея) у сям'і інжынера.

У 1945 г. разам з бацькамі пераехала ў Менск. Скончыла аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1954). У 1954-1955 гг. - літсупрацоўнік, стыліст у рэдакцыях газет Летувы. У 1955-1959 гг. працавала на Менскім аўтазаводзе рэдактарам у аддзеле галоўнага канструктара, у газеце «Піянер Беларусі» (1959). Сябра СП СССР з 1961 г. З 1992 г. жыве ў Ізраілі.

Пачала друкавацца з 1951 г. Як літаратурны крытык выступае з 1958 г.

Працуе таксама ў галіне перакладу і перакладазнаўства. Пераклала на беларускую мову творы М.Галшаяна, С.Ханзадзяна, А.Айвазяна і іншых армянскіх пісьменнікаў. На расейскую мову пераклала аповесці К.Каліны «Маці і сын», «Бурштынавыя пацеркі» («Тяжелая палата»), «Крылаты конь», шэраг апавяданняў В.Хомчанкі і інш.

Бібліяграфія

«Дзень сённяшні». 1962 г.

«Янка Брыль». Манаграфія. Масква, 1964 г.

«Плынь». 1983 г.

«Як паветра і хлеб: Жыццёвы і творчы шлях Янкі Брыля». 1988 г.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс