Касцюкевіч Павал Сяргеевіч
Павал Касцюкевіч (Paviel Kaściukievič) – празаік, перакладчык. Першы лаўрэат прэміі імя Ежы Гедройца.
Нарадзіўся ў 1979 г. у Мінску;
скончыў псіхалагічна-сацыялагічны факультэт Тэль-Авіўскага Акадэмічнага каледжу; аўтар кніг “Душпастарскія спатканьні для дачнікаў” (2008), "Зборная РБ па негалоўных відах спорту" (2011), "Блог Усяслава Чарадзея" (2013) і перакладчык кніг “Кіроўца аўтобуса, які хацеў стаць Богам” Этгара Керэта (2007), “Чалавек, які скраў Сьцяну Плачу” (зборнік ізраільскіх апавяданняў), “Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак” Курта Вонэгута (2010).
У сакавіку 2012 г. стаў першым лаўрэатам прэміі імя Ежы Гедройца за зборнік апавяданняў "Зборная РБ па негалоўных відах спорту", якая была прызнаная найлепшай кнігай прозы 2011 г.