Кавалёў Сяргей Валер'евіч
Siarhiej Kawalou (Siergiej Kowalow). Драматург, крытык, паэт, літаратуразнаўца. Доктар філалагічных навук. Жыве ў Любліне (Польшча).
Нарадзіўся 20.06.1963 г. у горадзе Магілеве ў сям'і рабочых.
Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1985), аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры ўніверсітэта (1988). З 1988 г. там жа выкладае гісторыю старажытнабеларускай літаратуры, Сябра СП СССР з 1989 г.
У друку выступае з 1980 г. як крытык, паэт, аўтар твораў для дзяцей. У 1988 г. выдаў падборку вершаў «Шыпшына» ў калектыўным зборніку «Лагодны промень раніцы», кнігу казак «Мэва». Аўтар кнігі пра маладую беларускую паэзію 80-х гг. «Як пакахаць ружу» (1989).
У 1989 г. на Беларускім тэлебачанні пастаўлена п'еса «Падарожжа з Драўляным Рыцарам».
Бібліяграфія
«Мева» (1988)
«Як пакахаць ружу» (1989).
«Партрэт шкла» (1991)
«Героіка-эпічная паэзія Беларусі i Літвы канца XVI ст.» (1993)
«Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу»(2002)
«Стомлены д'ябал» (2004)
«Навука кахання» (2005)
«Літаратура Беларусі позняга Рэнесансу: жанры, творы, асобы» (2005)
«Гісторыя Беларускай літаратуры: другая палова XVI ст.: курс лекцый» (2005)