Казыра Леанід Аляксеевіч

Казыра Леанід Аляксеевіч

Казыра Леанід, нарадзіўся 12.09.1949 г. у вёсцы Негрымава Наваградскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1966) працаваў слесарам-мантажнікам Наваградскага раённага аб'яднання «Сельгастэхніка». Скончыў перакладчыцкі факультэт Менскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (1972). Працаваў рэферэнтам-перакладчыкам з французскай і ангельскай моў у навуковых установах Менска і Масквы, служыў у Савецкай Арміі (1976-1977), быў перакладчыкам бюро «Загрантэхдапамога» пры Менскім электратэхнічным заводзе (1977-1978). З красавіка 1978 г. - навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БСССР. Сябра СП СССР з 1986 г.

Казыра Леанід, нарадзіўся 12.09.1949 г. у вёсцы Негрымава Наваградскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння сярэдняй школы (1966) працаваў слесарам-мантажнікам Наваградскага раённага аб'яднання «Сельгастэхніка». Скончыў перакладчыцкі факультэт Менскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (1972). Працаваў рэферэнтам-перакладчыкам з французскай і ангельскай моў у навуковых установах Менска і Масквы, служыў у Савецкай Арміі (1976-1977), быў перакладчыкам бюро «Загрантэхдапамога» пры Менскім электратэхнічным заводзе (1977-1978). З красавіка 1978 г. - навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БСССР. Сябра СП СССР з 1986 г.

Узнагароджаны медалём.

У друку выступае з артыкуламі і рэцэнзіямі па пытаннях мастацкага перакладу і літаратурных узаемасувязей з 1979 г. Аўтар кнігі «Беларуская савецкая літаратура за мяжой» (з Г.Адамовіч, У.Сакалоўскім, І.Чаротам, 1988).

Перакладае з французскай, ангельскай, польскай і расейскай моў. У яго перакладзе на беларускую мову выйшлі раманы Ф.Марыяка «Тэрэза Дэскейру» і «Клубок гадзюк» (1985), а таксама апавяданні і навелы А.Вюрмсэра, М.Друона, В.Кандрацьева, Б.Клавэля, А.Маруа, Ф.Саган, М.Эме і інш.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс