Казлова Алена Уладзіміраўна (Анка Упала, Anka Upala)

Казлова Алена Уладзіміраўна (Анка Упала, Anka Upala)

Казлова Алена Уладзіміраўна (Анка Упала, Anka Upala)

Казлова Алена Уладзіміраўна (Анка Упала, Anka Upala)

Пісьменніца, перакладчыца.

Нар. 14.03.1981 у Магілёве. Скончыла факультэт замежных моў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, літаратурна-філасофскі факультэт Беларускага калегіюма. Пераможца літаратурнага конкурсу імя Данііла Хармса "Чатырохногая варона" (Санкт-Пецярбург, 2007), фіналістка конкурсу маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана (Мінск, 2009), з часопіснай публікацыяй увайшла ў шортліст прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў намінацыі «Проза» (2011). Каардынатарка Школы маладога пісьменніка пры ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Бібліяграфія

Аўтарка кнігі "Дрэва энталіпт" (2012). Электронная версія кнігі ўтрымлівае на два тэксты больш, чым папяровая, але менш малюнкаў.

Апавяданні, вершы і пераклады публікаваліся ў зборніку «Святая праўда ды іншыя казкі» (2009), магілёўскім перыядычным друку, літаратурных часопісах «Тэксты», «Дзеяслоў», «Тэрмапілы», «Arche», газетах «Літаратурная Беларусь», «НН», шведскай анталогіі перакладаў сучаснай беларускай літаратуры «Språket som svalan bor i dess hjärta» (Стакгольм, 2011), інтэрнэт-часопісе перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет», альманаху "Брама". 

Некаторыя пераклады ды інш.

Публіцыстыка

 

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс